Абноўлена: 05.01.2018
-
Ашмяны, вул. Чырвонаармейская, 9 (офіс)
вул. Школьная, 1 (СШ № 2) / вул. Савецкая, 1 (ФАК)
+375296665484
Год заснавання: 2012

Для таленавітых і мэтаскіраваных, мы даем магчымасць паспрабаваць свае сілы ў прафесійных футбольных клубах. Для тых, хто не імкнецца зрабіць кар'еру прафесійнага футбаліста, трэніроўкі па футболе не зробяцца пустым марнаваннем часу. Наадварот - лепшае, што ёсць у дзіцячым футболе - гэта не выматваючая гонка за кар'ерай, а карыснае захапленне дзіцяці, якое паляпшае здароўе, фармуе характар і дазваляе знайсці шчырых сяброў. У футбольнай акадэміі навучальны працэс пабудаваны такім чынам, каб дзіця з задавальненнем наведвала трэніроўкі. Наша місія - прышчапіць дзецям захапленне футболам, якое паспрыяе іх гарманічнаму развіццю ў маральным і фізічным плане, а таксама паўплывае на выхаванне паўнавартасных, усебакова развітых асобаў, якія будуць адаптаваныя да жыцця не толькі ў футболе! Мы ганарымся тым, што ў “FAIR PLAY” адсутнічае адбор, паколькі кожнае дзіця мае права праявіць сябе. У нашай футбольнай акадэміі, пры падрыхтоўцы, мы звяртаем найбольшую ўвагу на атрыманне дзецьмі задавальнення ад трэніровак і спаборніцтваў, а таксама на паступовасць у развіцці футбольнага майстэрства нашых выхаванцаў. Прывёўшы сваё дзіця ў футбольную акадэмію “FAIR PLAY”, Вы можаце быць упэўнены, што яно ў надзейных руках, і мы прыкладзем максімум намаганняў для ажыццяўлення футбольных мараў Вашага дзіцяці! На сталай аснове вядзецца запіс дзяцей наступных узростаў: 2008-09, 2010-11, 2012-13, 2014-15 г.н. У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў датычных запіса ў футбольную акадээмію, арганізацыі трэніровачнага працэса, аплаты за трэніроўкі і г.д., вы заўсёды здолееце атрымаць кампетэнтныя адказы па тэлефоне +375 29 6665484 (VELCOM) альбо +375 33 3665484 (MTS)!
Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.