
6B - гэта творчая прастора, аб'яднаўшая ў сабе майстэрню і кавярню.
Мы праводзім рэгулярныя курсы малюнку ды ілюстрацыі, слухаем лекцыі аб класічным і сучасным мастацтве і збіраемся разам глядзець кіно на каляровых падушках.
Мы імкнемся стварыць жывы нефармальны творчы асяродак і бачыць неабыякавых да мастацтва, якім цікава вучыцца, шукаць і самарэалізоўвацца.
Спадзяемся, 6В стане для Вас яшчэ адным домам.
Даведка ад СВАІХ:
Няхай вас не пужае рускамоўны сайт - створаны так для пошукавых мэтаў. Па пазначаным тэлефонным нумары адказваюць па-беларуску; заняткі і лекцыі адбываюцца на беларускай - апрача выпадкаў, калі запрошаныя рускамоўныя госці. Беларуская мова у гэтым месцы "свая і натуральная", і менавіта так і выкарыстоўвацца, як сродак зносін, з яе не робяць нечага незвычайнага. Выдатна!
Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.