Абноўлена: 13.11.2018

  arche.by

  archeby     arche_pachatak  

  • Менск, Вялікі Трасьцянец, Магілёўская шаша (10 км)

  (29) 550-79-69

Час працы:
Пн. - Пт 09:00 - 18:00
Год заснавання: 1998
ARCHE — часопіс і выдавецтва
Click to enlarge
 

ARCHE — беларускі незалежны навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны й літаратурна-мастацкі часопіс. Публікуе працы беларускіх інтэлектуалаў, а таксама пераклады замежных аўтараў. Тэматыка: гісторыя, паліталёгія, сацыяльныя навукі, філялёгія, літаратура й мастацтва, крытыка. ARCHE — сябра сеткі эўрапейскіх часопісаў "Eurozine". Выходзіць раз на 2 месяцы. Падпісацца на ARCHE можна ў кожным аддзеле "Белпошты". Выдаецца зь верасня 1998 году. Галоўны рэдактар — Валер Булгакаў. Мова выданьня — беларуская. Апрача гэтага, ARCHE выдае кнігі ў каапэрацыі зь беларускімі й замежнымі выдавецтвамі: “Энцыкляпэдыкс”, “Мэдысонт”, “Беларускае гістарычнае таварыства” (Беласток), “Інстытут беларусістыкі” (Вільня), "Інбелкульт" (Смаленск) ды інш.

Даведка ад СВАІХ:

Усім даўно вядомы інтэлектуальны часопіс, выдавецтва ды інтэрнэт-кнігарня.

Спасылкі:
wikipedia: ARCHE Пачатак
svaboda.org: пра справу аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і канфіскацыю кніжак і часопісаў у 2012г.
radyjo.net: Гарадзенцы раскупілі "Архэ" (цяжка ўявіць Архэ ў канфіскаце, але такое было)
 


Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.