Абноўлена: 19.01.2020

  belhatagomel  

  • Гомель, вул. Савецкая, 63 (ТРЦ "Спартак")

  + 375 44 74-14-777

Час працы:
16-22 ПН-ЧЦВ, 16-24 ПТ, 12-24 СБ, 12-22 НДЗ
Год заснавання: 2018

Новая рэстарацыя на 120 месцаў (адкрылася ў снежні 2018 замест былой рэстарацыі "Спартакаўскі замак"). Месца дададзена праз водгук. Дакладны статус наяўнасці беларускай мовы высвятляецца, але згодна артыкулу "Персанал вучаць размаўляць на беларускай і прыкладаюць дзеля таго высілкі". Будзе дапоўнена.

Даведка ад СВАІХ:

Студзень 2020: на падставе водгукаў гэтае месца было выдалена з асноўнай часткі каталога СВАЕ, паколькі яно й было дададзены праз водгук, а не прадстаўнікамі ўстановы, таму беларускую мову там ніхто не гарантаваў. Выглядае на тое, што пэўныя планы на беларусізацыю былі, але не сталіся рэалізаванымі. Водгукі на гэта месца прымаюцца па-ранейшаму, калі нехта патрапіць і займее пазітыўны досьвед, адпішыце, калі ласка!

Спасылкі:
gomel.today: В Гомеле открылся ресторан, где готовят дранбургеры с полкило, а официанты разговаривают на белорусском языке (ru) (04.12.2018)
naviny.by: Марат Новиков открывает в Гомеле «Белорусскую хату» (ru) (29.11.2018)
 

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Уладзімір Яначкін
15.01.2020
Ад беларускай мовы там толькі назва. Ад беларускай культуры -- толькі мадэрновы інтэр'ер. Прапаную выключыць з мапы гэтае месца.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Уладзімір Яначкін
09.12.2018
Выдатнае, прыгожае месца дзе прыемна адпачыць, або адзначыць нейкае сьвята, ды пры тым яшчэ і на роднай мове.