Абноўлена: 20.08.2018

  brainin.by

  • Менск, Карвата, 2

  +37529 2591635

Час працы:
пн-сб 10.00-21.00
Год заснавання: 2016

Музычны клас прапануе далучыцца да музычнага выхавання, якое прадугледжвае развіццё музычнага мыслення, то бок разумення музыкі запатэнтаванымі сродкамі, якія далі і даюць добрыя вынікі як у прафесійнай, так і ў аматарскай адукацыі. З'яўляемся філіялам сеткі школаў у Еўропе, СНД і ЗША, кантралюемся з боку галоўнай школы ў Гановеры, Германія.

Паўнавартасная музычная адукацыя на беларускай мове, якая прадугледжвае сальфеджыа (тэорыя музыкі) і заняткі на інструменце для дзяцей ад 4 год (у межах перадшкольнай праграмы "Маці і дзіця" - ад 2 гадоў)

Прыныповым рашэннем быў пераклад асноўных працоўных матэрыялаў на беларускую і магчымасць выкладання і навучання на беларускай (якой амаль не прапануецца ў дзяржаўных музычных школах).

Метад, паводле якога мы працуем, практыкуецца больш за 40 гадоў і за гэты час дынамічна развіваецца згодна апошнім даследванням у галіне семіотыкі, інфарматыкі, засваення інфармацыі і ўзроставай псіхалогіі. Відавочна, што аніякая тэарэтычна выключная тэорыя не можа быць эфектыўнай без уласнай настаўніцкай харызмы, таму мы верым, што асабісты падыход да дзіцяці мае выключна важнае значэнне; таксама мы верым у тое, што настаўніцтва - гэта не толькі веды, а (перш за ўсе) развіццё светапогляду дзіцяці як асобы, і што адукацыя - гэта не маркетынг (на гэтым базуецца наша цэнавая палітыка)/

Уся падрабязная інфармацыя аб метадзе, у тым ліку тэарэтычныя абгрунтаванні, якія будуць цікавыя прафесіяналам, ёсць на нашым сайце, а таксама на галоўным сайце сеткі школаў.

Даведка ад СВАІХ:

Палова выкладчыкаў ці прынцыпова беларускамоўныя, ці не маюць з беларускай праблем. Бонусы для беларускамоўных навучэнцаў, у тым ліку па аплаце.
 


Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.