Экскурсіі і вандроўкі па Браслаўшчыне з краязнаўцам

Абслугоўванне па-беларуску

Абноўлена: 18.01.2018

  vk.com/public90299242

  • Браслаў, аг. Пагошча, вул. Моладзевая, 16-4

  +375298140925

Час працы:
7.00 - 22.00
Год заснавання: 2011

ПРАПАНУЮ ТЭМАТЫЧНЫЯ І АЎТАРСКІЯ ЭКСКУРСІІ:

1.“7 цудаў Браслаўшчыны“ - самыя адметныя гістарычныя і прыродныя мясціны нашай зямлі: знакамітая гара "Маяк" і лекавая крыніца "Окменіца", Замкавая гара з помнікам лекару Ст. Нарбуту, які пастаўлены удзячнымі браслаўчанамі, старадаўні браслаўскі касцёл з цудатворнай іконай Божай Маці "Валадаркі азёр". Працягласць: 3,5 гадзіны, на аўтамабілі, кошт: 40 рублёў на групу.

2. «1500 гадоў слаўнай гісторыі Браслава» - старонкі мінулага нашага горада ад заснавання  да сучаснасці, самыя цікавыя факты і асобы, чый лёс звязаны з горадам і яго наваколлем. 2-3 гадзіны, пешшу або на аўтамабілі, 25 руб. на групу

3. «30 вёрст старога шляху» (аўтарская) - сапраўдным аматарам мінулага! Гістарычныя месцы і падзеі па маршруце Браслаў - Відзы: курганны могільнік, графскі маёнтак Опса, што належыў асабітаму ворагу Дж. Казановы, памятны крыж ля в. Злота, п. Відзы: стараверская царква, касцёл -  другі па вышыні ў Беларусі, магіла Т. Ваўжэцкага - самага вядомага браслаўчаніна - начальніка паўстання 1794 г., ўмацаванні І сусветнай вайны. Працягласць: 4 -5 гадз., 50 руб. на групу

4. «Браслаўшчына - край 8 рэлігій»(аўтарская): гісторыя, асаблівасці вер старажытных і сучасных жыхароў краю - язычніцтва, праваслаўе, каталіцтва, уніяцтва, юдаізм, іслам беларускіх татараў, рускае стараверства, пратэстанцтва. Наведванне храмаў і цудатворнага абраза "Маці Божай Браслаўскай - Валадаркі азёр". Магчыма знаёмства толькі з 1 канфесіяй. 3,5 гадз., 40 руб. на групу.

5. «Браслаўскае сафары» (аўтарская): аматарам прыроды і прыгожых пейзажаў. Знакамітая гара «Маяк», гаючая крыніца «Окменіца». Па дарозе – бабровая хатка, сажалка з лебедзямі, сапраўдны паганскі ахвярнік. Вальеры Нацыянальнага парку: мядзведзь, ваўкі, рысь, алені, зубры. 3 гадз., 35 руб. на групу.

6. «Паўночнае браслаўскае сафары» (аўтарская): па менш вядомым, але таксама прыгожым месцах: да маляўнічага круглага возера «Божае вока», палюбуемся незвычайна прыгожым касцёлам у в. Слабодка, залезем на знакамітае гарадзішча «Маскавічы» – са слядамі вікінгаў і выдатным выглядам на наваколле, ўбачым легендарны Барысаў камень у Друі і мясцовае дзіва - сапраўдны вадаспад (3 м) на р. Вята. 4,5 ч., 55 р. на групу

7. "Храмавае кола Браслаўшчыны" - самыя цікавыя і прыгожыя храмы краю - на Ваш выбар! Ад барока да мадэрна, ад XVII  да XX ст.  3-5 гадзін, 40-50 руб. на групу

Можаце самі прыдумаць тэму экскурсіі - што Вам блізка або цікава!

Заедзем і забяром Вас у любы зручныя для Вас месца і час!

Аматарам актыўнага адпачынку і тым, хто прыехаў з дзецьмі ад 8-10 гадоў, прапаную невялікія пешыя паходы з экалагічным або гістарычным ухілам:

  1.   «Край лясоў, азёр, балот» - прырода паўночнай Беларусі за 3 гадзіны, 6 км, 3 - 4 ч., 40 рублёў за групу.
  2.  «Па браслаўскіх джунглях»: куток дзікай прыроды – глухія лясныя азёры, бабровыя плаціны, звярыныя сцежкі, велізарны валун з цікавымі легендамі. 6 - 8 км, 4 - 5 ч., 40 рублёў за групу.
  3. «Партызанскімі сцежкамі»: лясныя дарогі, гістарычныя месцы і зямлянкі Вялікай Айчыннай вайны. Складанасць можна змяніць ад прагулкі да экстрыму. 6 - 8 км, 5 - 6 ч.; 50 рублёў за групу. 

У паходзе: абед на вогнішчы з гарбатай з лясных траў, навучанне прыёмам арыентавання, развядзення вогнішча, выбару шляху па бездаражы.

Цікавыя вылазкі на роварах або байдарках (ёсць у пракаце).

Пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі ІП № 391023766 (12.05.2011 г.)

Даведка ад СВАІХ:

Выдатная беларуская мова ў сп. Віктара! Нам самім не даводзілася быць на тых экскурсіях (але абавязкова паспрабуем як-небудзь). Чакаем на водгукі ад наведвальнікаў.
 

  • Гід-экскурсавод Віктар Бунта

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.