Абноўлена: 24.04.2018

  bymetal.org

  bymetalorg     bymetal     bymetal_org  

  • Менск

  +375257110563

Год заснавання: 2008
ByMetal
Click to enlarge
 

2008 - форум belmetal.apbb.ru. Згураваньне прыхільнікаў цяжкой музыкі ў інтэрнэт-прасторы. Арганізацыя лакальных канцэртаў ад імя BelMetal.

2011 - сайт BelMetal.org. Беларускамоўнае СМІ аб цяжкой музыцы ў Беларусі і датычных да яе падзеях і зьявах. Рэпартажы, у т.л. прафесійныя фотарэпартажы з канцэртаў, інтэрв'ю, рэцэнзіі, навіны, уласныя праекты кшталту пераагучкі фільмаў на беларускую мову, здымкі ўласных міні-фільмаў, уласныя канцэрты і фестывалі,  папулярызацыя беларускай мовы і культуры.

2017 - рэбрэндынг у ByMetal.

Арганізацыя пабудавана на валанцёрскай працы на добраахвотных прынцыпах без камерцыйных мэтаў.

Прынцыпова беларускамоўны праект, які робіць канцэрты з афішамі і ўсім зьместам па-беларуску, робіць свае беларускамоўныя відэа і міні-фільмы, робіць агучкі мастацкіх фільмаў на бел.мову, урэшце зьяўляецца найбуйнейшым з вузкатэматычных СМІ Беларусі і сайтам-каталогам музычных падзей з кантэнтам выключна па-беларуску і ўшанаваньнем беларускіх традыцый у сучаснасьці.

 

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.