Абноўлена: 23.02.2018

  city-pass.by/?lang=by

  citypassbelarus     citypassbelarus  

  • Гародня

  +375292842195

Час працы:
24/7
Год заснавання: 2017
City Pass Belarus
Click to enlarge
 

City Pass Belarus - гэта сістэма спецыяльных цэнаў для турыстаў і ня толькі. Уладальнікі карт маюць унікальную магчымасць атрымаць дадатковыя бонусы ад нашых партнёраў. Гэта кафэ, рэстараны, крамы, музеі, галерэі і г.д. Усе нашы партнёры з'яўляюцца аўтарызаванымі, то бок City Pass Belarus гарантуе высокую якасць іх тавараў і паслуг.

City Pass Belarus змяняе status quo. Мы добра ведаем, што для жыхара Польшчы танней паляцець у адпачыць у Францыі, чым у Беларусі. І мы вырашылі гэта змяніць, бо крыўдна за краіну. Аказалася, беларускі бізнэс гатовы зменшыць кошты на тавары/паслугі для дадатковых кліентаў. А замежныя турысты ў сваю чаргу аддаюць перавагу адпачынку ў Беларусі, калі, напрыклад, пражыванне ў гатэлі для іх выходзіць на 20% ніжэй. У выніку ўсе задаволеныя.

На сёняшні дзень гэта адзіная ў Беларусі працуючая дысконтная сістэма для замежных турыстаў. Перш за ўсё з заходніх краін. Але грамадзяне нашай краіны карыстаюцца тымі ж паслугамі і купляюць тыя ж тавары, што і турысты. Таму карты City Pass Belarus зараз можа атрымаць амаль кожны. Такая карта дае магчымасць атрымаць зніжак да 400 BYN на працягу года. А колькасць месцаў, дзе можна атрымаць зніжкі, кожны дзень павялічваецца.

Даведка ад СВАІХ:

Хоць гэтая кампанія і не працуе з канчатковымі кліентамі наўпрост, але беларуская мова ёсць на турыстычных картах, якія вырабляе і прадае City Pass. Нядаўна кампанія стала афіцыйным прадстаўніком Life па Гарадзенскай вобласці і збіраецца выкарыстоўваць беларускую мову ў вонкавым афармленні сваіх салонаў, а салоны ўкамплектоўваць адпаведнымі кадрамі. Кіраўніцтва добра размаўляе па-беларуску.
 

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.