Малюнак Ганны Шчуко

Плаціце грошы? Вам і вырашаць, за што!

Калі вы як кліент заключаеце нейкую дамову* ў Беларусі, патрабуйце, каб тэкст быў па-беларуску. Звычайна даволі лёгка атрымаць тэкст любой дамовы на беларускай мове пры стасунках з усімі тыпамі бізнесаў і ўстаноў.

Тым самым вы:
- фарміруеце камфортны асяродак для сябе;
- робіце беларускую мову практычнай і актуальнай (а не толькі на музейных паліцах, шыльдах, і праграмах пра культуру на тэлеканале Беларусь-3);
- паказваеце іншаму боку (бізнес, дзяржаўная ўстанова і пад.), што беларуская мова для вас - важная, і што яе нельга ігнараваць пры распрацоўцы любых будучых прапаноў для масавага рынку.

Каб атрымаць тэкст любой дамовы на беларускай мовы, у большасці выпадкаў дастаткова вуснага запыту. Але калі з-за нейкіх нагод узнікаюць праблемы, не спрачайцеся, а дашліце на юрыдычны адрас установы пісьмовы зварот і папрасіце тэкст патрэбнай дамовы на беларускай мове. З вялікай імавернасцю, пісьмова вам ніхто не адмовіць. Выкарыстайце адзін з прыкладаў зваротаў ніжэй і змяніце пад свае патрэбы.

Таксама пачытайце, як правільна аформіць і адаслаць зварот. Для дамоваў у банкаўскай сферы маем адмысловую старонку.

*дамова - размоўнае слова, на паперы і ў слоўніках больш часта ўжываюць "дагавор"; звароты ніжэй працуюць і так і гэтак.

Прыклад №1: прапанова даслаць беларускамоўную дамову аказання паслуг

Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»
вул. Савецкая, 104, 246019 г. Гомель
Случак Ігар Уладзіміравіч
Адрас

Прашу даслаць беларускамоўную Дамову № ХХХ аб падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй ад ХХ. ХХ. 2019 года, бакамі якой з’яўляюцца Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» і Ігар Уладзіміравіч Случак.

ПОДПІС

Прыклад №2: прапанова выдаць выпіску да дыплома па-беларуску

Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»
вул. Савецкая, 104, 246019 г. Гомель
Случак Ігар Уладзіміравіч
Адрас

Прашу даслаць беларускамоўны дадатак да дыплома магістра № ХХХХХХ «Выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці» выдадзены ГДУ імя Ф. Скарыны на імя Случака І. У.

Звяртаю ўвагу на ліст Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2020 года №872-С-(0)-2 за подпісам першага намесніка Міністра І.А. Старавойтавай, дзе сказана аб тым, што

“Пастанова Міністэрства адукацыі №194 ад 27.07.2011 года не забараняе ўстанове адукацыі выдаваць выпіску з залікова-экзаменацыйнай ведамасці на беларускай мове (напрыклад, на падставе заявы зацікаўленай асобы)”

ПОДПІС

Прыклад №3: прапанова даслаць беларускамоўную дамову аказання паслуг ЖКГ (замест раней падпісанай па-руску)

КЖЭУП «Рагачоў»
Адрас
Ігар Уладзіміравіч Случак
Адрас

Дамова № 47090008804 на аказанне паслуг па вывазу ад аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў цвёрдых камунальных адкідаў, іх абяскоджванню і перапрацоўцы ад 22.07.2019 года, бакамі якой з’яўляюцца КЖЭУП "Рагачоў" і Ігар Уладзіміравіч Случак была заключана са мной у сітуацыі, калі мне былі пастаўлены ўмовы: або падпісваць рускамоўную дамову, або застацца без абслугоўвання, паколькі беларускамоўны варыянт дамовы не распрацаваны. Паколькі дадзеная паслуга неабходна мне для паўсядзённага жыцця, я быў вымушаны падпісаць згаданую дамову.

Разам з тым, падобная сітуацыя з’яўляецца шантажом і дыскрымінацыяй па моўнай прыкмеце.

Звяртаю ўвагу на тое, што Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі у сваім лісце ад 26 лютага 2020 года №01-15/С 139/4 за подпісам міністра А.А. Церахава адзначае, што “калі спажывец жыллёва-камунальных паслуг выказвае жаданне заключыць дагавор на беларускай мове, нішто не перашкаджае падрыхтаваць такі дагавор і заключыць яго са спажыўцом”.

Інфармую, што Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі у сваім лісце ад 18 сакавіка 2020 года №04-01-15/С-139/ паведаміла, што “Мінжылкамгасам накіравана даручэнне аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму аб падрыхтоўцы дамоў прадпрыемствамі ЖКГ на беларускай мове і іх заключэнні па патрабаванні спажыўцоў”.

На падставе адзначанага,

ПРАШУ:

Прашу даслаць для падпісання беларускамоўную Дамову № 47090008804 на аказанне паслуг па вывазу ад аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў цвёрдых камунальных адкідаў, іх абяскоджванню і перапрацоўцы ад 22.07.2019 года, бакамі якой з’яўляюцца КЖЭУП "Рагачоў" і Ігар Уладзіміравіч Случак.

У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” Дамову па-беларуску даслаць у вызначаны законам час у папяровым або электронным выглядзе.

ПОДПІС

Прыклад №4: прапанова даслаць беларускамоўную дамову аказання паслуг ЖКГ (новая дамова)

КЖЭУП «Рагачоў»
Адрас
Ігар Уладзіміравіч Случак
Адрас

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі у сваім лісце ад 26 лютага 2020 года №01-15/С 139/4 за подпісам міністра А.А. Церахава адзначае, што “калі спажывец жыллёва-камунальных паслуг выказвае жаданне заключыць дагавор на беларускай мове, нішто не перашкаджае падрыхтаваць такі дагавор і заключыць яго са спажыўцом”.

Інфармую, што Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі у сваім лісце ад 18 сакавіка 2020 года №04-01-15/С-139/ паведаміла, што “Мінжылкамгасам накіравана даручэнне аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму аб падрыхтоўцы дамоў прадпрыемствамі ЖКГ на беларускай мове і іх заключэнні па патрабаванні спажыўцоў”.

На падставе адзначанага,

ПРАШУ:

Прашу даслаць для падпісання беларускамоўную Дамову № 47090008804 на аказанне паслуг па вывазу ад аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў цвёрдых камунальных адкідаў, іх абяскоджванню і перапрацоўцы ад 22.07.2019 года, бакамі якой з’яўляюцца КЖЭУП "Рагачоў" і Ігар Уладзіміравіч Случак.

У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” Дамову па-беларуску даслаць у вызначаны законам час у папяровым або электронным выглядзе.

ПОДПІС

Прыклад №5: дамова аказання паслуг па рэалізацыі электрычнай або цеплавой энергіі (сфера Міністэрства энергетыкі, РУП «Белэнерга») (замест раней падпісанай па-руску)

Рагачоўскі ўчастак
Жлобінскага аддзялення
філіяла «Энергазбыт»
РУП «Гомельэнерга»
вул. Друцкая, 162 А
г. Рагачоў
Аліна Аляксандраўна Нагорная
Адрас

Дамова №206/97 электразабеспячэння і карыстання электрычнай энергіяй для бытавога карыстання грамадзян у аднакватэрным, блакіраваным жылым доме ад 11.06.2019 года, бакамі якой з’яўляюцца Рагачоўскі ўчастак Жлобінскага аддзялення філіяла «Энергазбыт» РУП «Гомельэнерга» (далей – Рагачоўскі ўчастак “Гомельэнерга”) і Аліна Аляксандраўна Нагорная была заключана са мной у сітуацыі, калі мне былі пастаўлены ўмовы: або падпісваць рускамоўную дамову, або застацца без абслугоўвання, паколькі беларускамоўны варыянт дамовы не распрацаваны. Паколькі дадзеная паслуга неабходна мне для паўсядзённага жыцця, я была вымушана падпісаць згаданую дамову.

Разам з тым, падобная сітуацыя з’яўляецца шантажом і дыскрымінацыяй па моўнай прыкмеце.

Звяртаю ўвагу на тое, што ў лісце РУП “Гомельэнерга” ад 01.04.2020 №03-01/35 заяўлена, што “РУП “Гомельэнерга” з мэтай выканання даручэння ДВА “Белэнерга” аб заключэнні дамоў на беларускай мове інфармуе.
РУП “Гомельэнерга” з мэтай выканання заканадаўства аб мовах, выключэння перашкод і абмежаванняў у карыстанні дзяржаўнымі мовамі працуе над падрыхтоўкай дамоў электразабеспячэння на беларускай мове для іх заключэння (афармлення) пры звароце грамадзян з такой просьбай.”

На падставе адзначанага,

ПРАШУ:

Прашу даслаць для падпісання беларускамоўную Дамову №206/97 электразабеспячэння і карыстання электрычнай энергіяй для бытавога карыстання грамадзян у аднакватэрным, блакіраваным жылым доме ад 11.06.2019 года, бакамі якой з’яўляюцца Рагачоўскі ўчастак “Гомельэнерга” і Аліна Аляксандраўна Нагорная

У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” Дамову па-беларуску даслаць у вызначаны законам час у папяровым або электронным выглядзе.

ПОДПІС

Прыклад №6: дамова аказання паслуг па рэалізацыі электрычнай або цеплавой энергіі (сфера Міністэрства энергетыкі, РУП «Белэнерга») (новая дамова)

Рагачоўскі ўчастак
Жлобінскага аддзялення
філіяла «Энергазбыт»
РУП «Гомельэнерга»
вул. Друцкая, 162 А
г. Рагачоў
Аліна Аляксандраўна Нагорная
Адрас

У лісце РУП “Гомельэнерга” ад 01.04.2020 №03-01/35 заяўлена, што “РУП “Гомельэнерга” з мэтай выканання даручэння ДВА “Белэнерга” аб заключэнні дамоў на беларускай мове інфармуе, што РУП “Гомельэнерга” з мэтай выканання заканадаўства аб мовах, выключэння перашкод і абмежаванняў у карыстанні дзяржаўнымі мовамі працуе над падрыхтоўкай дамоў электразабеспячэння на беларускай мове для іх заключэння (афармлення) пры звароце грамадзян з такой просьбай.

На падставе адзначанага,

ПРАШУ:

Прашу даслаць для падпісання беларускамоўную Дамову №206/97 электразабеспячэння і карыстання электрычнай энергіяй для бытавога карыстання грамадзян у аднакватэрным, блакіраваным жылым доме ад 11.06.2019 года, бакамі якой з’яўляюцца Рагачоўскі ўчастак “Гомельэнерга” і Аліна Аляксандраўна Нагорная

У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” Дамову па-беларуску даслаць у вызначаны законам час у папяровым або электронным выглядзе.

ПОДПІС


Калі і пісьмова вам у беларускамоўнай версіі дамовы адмовяць, вы можаце абскарджваць факт адмовы ў вышэйстаячую арганізацыю, падаваць заяву ў выканкам па арт. 9.22 КаАП (стварэнне перашкод у карыстанні дзяржаўнай мовай) па месцы рэгістрацыі юрыдычнай асобы іншага боку, або ў суд па прыкмеце дыскрымінацыі. Але гэтыя крокі будуць выступаць элементамі ціску і спробы ўсё ж дамагчыся свайго - адназначных прававых падстаў, як у выпадку патрабавання пісьмовага адказу на мове звароту, тут няма. Прасцей можа быць заключыць дамову ў іншым месцы (для камерцыйных арганізацый), а варыянтамі з заявамі па арт. 9.22 КаАП і судом рэалізоўваць толькі пры немагчымасці заключыць дамову ў іншым месцы (для дзяржаўных).

Калі вы скарыстаецеся якім-н. з нашых зваротаў, ці напішаце арыгінальны зварот датычна абароны беларускай мовы, калі ласка, апублікуйце атрыманы адказ з хэш-тэгам #абароніммову у любой сацсетцы. Так мы і ўсе ахвотныя змогуць яго адшукаць, прааналізаваць, і выкарыстаць для ўдасканалення наступных зваротаў.

Створана на падставе дапаможніка Аліны Нагорнай і Ігара Случака "Абаронім мову" - Мінск, Медысонт, 2018, ISBN 978-985-7199-30-3. Публікуецца з ласкавай згоды аўтараў.


Яшчэ рэцэпты абароны моўных правоў на кожны дзень...