Абноўлена: 02.02.2018

  ddu160.minsk.edu.by

  • Менск, вул. Мяржынскага, 8а

  +375(17)280-26-63


Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць група з беларускай мовай навучання 3-4 гады

Даведка ад СВАІХ:

Загадчыца адразу перайшла на беларускую мову. Садок маленькі - па адной групе на кожны ўзрост. Групка 3-4 гады - 29 чалавек, больш не прымаюць. Выхавацелька працуе адна, таму яны дакладна не ведаюць, ці застанецца групка беларускамоўнай у наступным годзе. Больш беларускамоўных выхавацелей няма. Размаўляюць у групе па-беларуску не ўвесь час, таму што на пачатку года была нават калектыўная скарга ад бацькоў, якія супраць таго, каб выхаванне цалкам вялося на беларускай мове. Падчас бацькоўскага сходу і тлумачэнняў ад загадчыцы вырашана беларускую мову пакінуць, але толькі ў выглядзе асобных заняткаў, асобных святаў і г.д. Беларускамоўных сем'яў і дзяцей няма (студзень 2018)
 

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.