Санаторны яслі-сад № 189

Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць група з беларускай мовай навучання 5-6 гадоў
Даведка ад СВАІХ:
Намесніца загадчыцы адказвала па-беларуску, але момантамі пераходзіла на рускую мову. Дзяцей у групе шмат, па нормах павінна быць 10, а зараз амаль у 2 разы больш, але колькі дакладна не адказала. Не хапае ложкаў і шкафчыкаў. Заняткі і стасункі у групе большай часткай беларускія, але і руская прысутнічае. Па-за заняткамі ў сілу здольнасцяў усе намагаюцца размаўляць з дзеткамі па-беларуску. Есць добра размаўляючыя выхавацелька і выхавацель. Тое ж з музыкай і фізкультурай. Лісты і паперы для бацькоў на беларускай, акрамя медыцынскіх, бо медработнікі не валодаюць беларускай мовай. Святы ўсе на беларускай мове. Ёсць кружок творчасці, дзе дзеці займаюцца ткацтвам, праводзіцца на беларускай. Матэматыка і падрыхтоўка граматы - больш па-руску, бо дзеці пойдуць у рускія школы. Але есць хлопчык з беларускамоўнай сям'і, які рыхтуецца ў беларускамоўную гімназію - з ім намагаюцца ўсе рабіць па-беларуску. (люты 2018)
Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.