Абноўлена: 05.02.2018

  ddu202.minsk.edu.by

  • Менск, Партызанскі праспект, 85 А

  +375 17 295 40 67

  +375 17 295 12 92


Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць групы з беларускай мовай навучання
  • 3-4 гады
  • 5-6 гадоў.

Даведка ад СВАІХ:

Загадчыца адказала на вельмі добрай беларускай мове, выхавацелькі размаўляюць толькі на беларускай мове, заняткі музыкай ладзяцца па-беларуску, у наступным навучальным годзе група набірацца не будзе, новую малодшую групу з беларускай мовай навучання будуць набіраць праз год, садок раней быў цалкам беларускамоўны (студзень 2018)
 

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Алена
23.01.2018
Садок, з большага, пакідае прыемнае ўражанне. Загадчыца адразу папярэдзіла, што заяўленая "група з беларускай мовай навучання" для 3-4 гадовых дзетак у 2017/2018 годзе будзе двухмоўнай. У групе працуюць 2 выхавацеля. Адна з іх добра валодае мовай і навучае ёй дзетак, раз на тыдзень. Другая - увогуле мовай не валодае па пэўных прычынах, размаўляе з дзецьмі выключна па-расейску. Але і беларускамоўных бацькоў і дзяцей там не назіралася.
На палічках у групе знаходзяцца беларускія кнігі, вісіць беларускі алфавіт. Расклад дня таксама складзены па-беларуску для гэтай групкі.
Увогуле, атмасфера ў садку добразычлівая. І беларускамоўная выхавацелька - Таццяна Сцяпанаўна - вельмі спадабалася, па сваім чалавечым і прафесійным якасцям.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Кацярына
19.01.2018
Наведвалі ў мінулым годзе (2016-2017), была адна беларускамоўная група для 3-4 гадовых. Таму, мяркую, у 2017-2018 група для 4-5 гадовых, а інфармацыя пра дзве беларускамоўныя групкі для 3-4 і 5-6 гадовых, хутчэй за ўсё, не адпавядае рэчаіснасці.
Тым больш, стала вядома, што сёлета ў групку для 4 -5 гадовых, можна сказаць, ужо не ходзяць беларускамоўныя дзеці - адно дзіця залічана, але не наведвае садок па розным прычынам.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Наталля
17.01.2018
Садок, агулам, добры. Нашай дачушцы падабалася там. Але па-беларуску ніхто не размаўляў, апроч яе. Нават фармальныя мерапрыемствы, ранішнікі - па-руску, не кажучы ўжо пра штодзённыя заняткі і гульні. Але тое ўсё ў 2012-2014 гадах было.