Абноўлена: 25.01.2018

  ddu203.minsk.edu.by

  • Менск, вул. Талбухіна, 14а

  +375(17)280-16-01


Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць група з беларускай мовай навучання 2-3 гады

Даведка ад СВАІХ:

Студзень 2018: існуе ясельная група, дзеці ўсе рускамоўныя, выхавацелькі валодаюць мовай, але, як сказала загадчыца, наўрад ці на такім узроўні, каб увесь навучальны працэс можна было весці па-беларуску. Часткова - заняткі, песні, вершыкі, казкі - на беларускай мове. Астатняе па-руску. Белмоўных сямей няма. Наступны год яна яшчэ не ведае, не супраць разглядаць варыянт, каб набраць групу з белмоўных дзяцей, але стаіць кадравае пытанне - на сённяшні дзень няма выхавацелек, здольных гэта рабіць. Ёсць бацькі, якія маглі б разглядаць варыянт пераходу ў гэты садок на ўмовах беларускай мовы ўвесь час, загадчыца паабяцала падумаць, што з гэтым можна зрабіць, але параіла пашукаць яшчэ.
 

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.