Абноўлена: 25.01.2018

  ddu210.minsk.edu.by

  • Менск, вул. Каліноўскага, 39

  +375(17)283-03-27


Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць група з беларускай мовай навучання 5-6 гадоў

Даведка ад СВАІХ:

Студзень 2018, водгук ад праверанай асобы: групка сёлета ўзросту 5-6. Налета гэтыя ж выхавацелькі бяруць групу 3-4. Размаўляюць яны цудоўна па-беларуску, адна з выхавацелек і ў жыцьці беларускамоўная, другая часам пераходзіць зь дзецьмі і бацькамі на рускую. Беларускамоўных дзяцей там няма. Трапіць у групу зараз немагчыма, там і так 27 чалавек, а ложкаў толькі 21. Сьвята каляднае было па-руску, але магчыма пасьля калядаў нешта і беларускае было. Мы схадзілі 5 разоў і дачка адмовілася далей хадзіць, але выхавацелькі цудоўныя.  Іншы ўвесь пэрсанал і ўсе гурткі па-руску.
 

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.