Абноўлена: 31.01.2018

  ddu257.minsk.edu.by

  • Менск, вул. Солтыса, 203а 

  +375(17)296-53-11


Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць групы з беларускай мовай навучання
  • 3-4 гады
  • 4-5 гадоў
  • 5-6 гадоў.

Даведка ад СВАІХ:

Намесніца загадчыцы размаўляе на прыемнай беларускай мове, у іх у садку ёсць групкі 3-4, 4-5, 5-6 год, з малодшых груп дзеткі ідуць у старэйшыя і гд., групкі з навучаннем па-беларуску ствараюцца кожны год, таму, хто не трапіў адразу ў групу 3-4 гады, можа трапіць на наступны год, толькі да іншай выхавацелькі. Трапіць адразу ў групку старэйшую 4-5/5-6 складана, таму што дзяцей шмат і як усюды групы перапоўненыя. Групы складаюцца з большасці рускамоўных сем'яў, таму што месцаў не хапае, выхавацелькі беларускай мовай валодаюць, але ў групках 3-4 гады становішча горшае за старэйшыя, таму што дзеці з рускамоўных сем'яў нічога не разумеюць. Гульні і навучанне па-беларуску, а стасункі як прыйдзецца, але стараюцца на мове, усім дзецям перакладаюць з беларускай, а з беларускамоўнымі ўвогуле размаўляюць па-беларуску, ёсць індывідуальны падыход, у групах старэйшых з 4-5 год - усё лепш, таму што дзеці ўжо штосьці разумеюць і заняткі/гульні/стасункі па большасці на беларускай мове.
УВАГА! У наступным годзе (верасень 2018) будзе створана другая малодшая групка (3-4) з класнай беларускамоўнай настаўніцай!! Яна зараз там працуе ў рускай групцы, але сказала, што беларуская мова - гэта яе і яна ХОЧА выкладаць па-беларуску, таму яе пераводзяць у такую групу. Справу сваю любіць, мову таксама і валодае ёй, яе дзеці беларускамоўныя ходзяць у беларускамоўную школу/клас. Яе імя Карнілава Ірына Валер'еўна. На 2019 год таксама будзе групка, там будзе маладая дзяўчынка па размеркаванню, але сказалі, што яна добра размаўляе па-беларуску (студзень 2018)
 

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.