Абноўлена: 31.01.2018

  ddu277.minsk.edu.by

  • Менск, вул. Варвашэні 12

  +375 17 297-47-19


Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць група з беларускай мовай навучання 4-5 гадоў

Даведка ад СВАІХ:

Сказалі, што месяц назад хтосьці тэлефанаваў наконт беларускай мовы, з красавіка садок зачыняецца на рамонт, спадзяюцца, што адчыніцца ў верасні (але ўпэўненасці няма), група цалкам укамплектаваная, 22 дзіцяці, беларускамоўных няма, сад стары, спальні няма, таму і паставіць дадатковыя ложкі немагчыма, святы ладзяцца па-беларуску, заняткі праходзяць па-беларуску, дзеткі вывучаюць словы па розных тэмах, стараюцца размаўляць, але, як сказала загадчыцца, каб дзеткі актыўна карысталіся мовай, трэба каб яна гучала і дома, і па тэлебачанні (студзень 2018)
 

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.