Дзіцячы садок № 311

Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць група з беларускай мовай навучання 4-5 гадоў
Даведка ад СВАІХ:
Адказала загадчыца, прыемная размова на беларускай мове. Група для 4-5 гадовых, ёсць месца і ў гэтым годзе, і ў наступным пакуль - у групе 17 дзяцей. Выхавацелі стараюцца размаўляць на беларускай мове, але пераважна гэта падчас заняткаў, гульняў. Дзяцей беларускамоўных "амаль няма". Увогуле, загадчыца выказала такое меркаванне, што з роду не будзе ў нас сапраўдных беларускамоўных груп, бо не рыхтуюць цяпер такіх выхавацеляў. А таксама сказала, калі бацькі праяўляюць ініцыятыву, беларуская мова толькі падтрымліваецца ў іх садку (студзень 2018)
Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.