Абноўлена: 25.01.2018

  ddu35.minsk.edu.by

  • Менск, пр-т Ракасоўскага 95, к2

  +375 17 291-14-78


Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць група з беларускай мовай навучання 4-5 гадоў

Даведка ад СВАІХ:

У групе 16 чалавек, выхавацелькi імкнуцца размаўляць па-беларуску, адна выхавацелька студэнтка, другая малады спецыяліст, “Калядкі” ладзілісь па-беларуску, а іншыя святы па-руску, дзетак з беларускамоўных сем’яў няма, шмат якія бацькі супраць беларускай мовы (студзень 2018)
 

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

незадаволеная мамка
15.01.2018
Не пра групу, а пра садок увогуле. Там страшная цякучка кадраў. Звязана гэта з асабістымі якасцямі загадчыцы - Набойкінай. Дастаткова сказаць, што гэта высакамерная дама не будзе вас прымаць у іншы дзень акрамя серады, калі ў яе прыём па асабістых пытаннях. За той час, пакуль мы там былі (у звычайнай групе, дарэчы, калі пры паступленні пару гадоў таму я спытала пра беларускую мову, мне сказалі, што для такіх маленькіх нічога няма), не праходзіла тыдня, каб не вісела аб'ява, што трэба здаць грошы. Часта парушалася адукацыйная праграма - рэзныя тэатры прыязджалі у першай палове дня замест заняткаў. Ёсць асобныя выхавацелі-энтузіясты, але ў цэлым я б гэты садок не раіла.
Сышлі мы адтуль у суседні - і першае што здзівіла выхавацеляў (маёй дачкі і яшчэ аднаго хлопчыка. які трапіў у іншую групу) - нашы дзеці не ўмеюць трымаць нажніцы. Не навучылі іх там, у 35 садку.