Абноўлена: 31.01.2018

  ddu356.minsk.edu.by

  • Менск, вул Гамарніка 22, к2

  +375(17)261-75-38


Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць група з беларускай мовай навучання 5-6 гадоў

Даведка ад СВАІХ:

У садку дзейнічая адна беларускамоўная група, створаная намаганнямі бацькоў у 2017г. Група не лічыцца рознаўзроставай, але па факце прымаюць у яе беларускамоўных дзетак любога веку ад 3-х год (студзень 2018)
 

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Аляксандра Феўра
22.01.2018
Пазваніла ў садок запытацца, як у іх справы з беларускамоўнай групкай. Мне адказала загадчыца гаспадарчай часткі, адразу перайшла на беларускую мову. Групка беларуская адна на 4-5 год, але бяруць дзетак любога ўзросту ад 3 год. Колькасьць дзетак 15-19. Абедзьве выхавацельніцы вельмі добра размаўляюць на мове, увесь час, і паміж сабой, і з дзеткамі, і з астатнім персаналам, прыводжу цытату: "Калі мы да іх у групку заходзім, то самі ўсе пачынаем размаўляць па-беларуску." Дзеткі ходзяць як беларускамоўныя, так і рускамоўныя, але суразмоўца сказала, што ўсе заняткі, кніжкі, метадычкі па-беларуску, таму асноўная мова стасункаў - беларуская. Сьвяты, ранішнікі - усё па-беларуску.
Рэйтынг стаўлю высокі, але варта памятаь, што гэта толькі апытанка!