Абноўлена: 31.01.2018

  ddu361.minsk.edu.by

  • Менск, вул. Цікоцкага, 44

  +375(17)369-76-82


Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць група з беларускай мовай навучання 3-4 гады

Даведка ад СВАІХ:

Першая спроба датэлефанавацца, "я не понимаю, што вы спрашиваете, вас плохо слышно", "вас не слышно, перезвоните после двух", пасля абеду адказвае загадчыца, вядзе размову па-руску, насцярожана, садок санаторнага тыпу і групы набяраюць не больш за 15 чалавек, на сённяшні дзень 2 групы для 3-4 гадоў, трапіць да іх складана і толькі па спецыяльнаму накіраванню, заняткі праводзяцца на беларускай мове, але, са слоў, ёсць нейкае палажэнне, у якім прапісана, што такія заняткі як матэматыка, музыка, развіццё маўлення, фізкультура і некаторыя іншыя праводзяцца на рускай мове, у наступным годзе будзе група 4-5, сказала, што ёсць шмат садкоў у Менску з беларускай мовай і адаслала да іх (студзень 2018)
 

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.