Абноўлена: 31.01.2018

  ddu395.minsk.edu.by

  • Менск, вул. Цікоцкага, 12а

  +375(17)281-87-92


Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць група з беларускай мовай навучання 3-4 гады

Даведка ад СВАІХ:

Адказалі на беларускай мове, роўна і мілагучна, на сёняшні дзень у групе 23 чалавекі, месцы ёсць, запрашаюць, добра пракансультавалі куды ісці, каб збіраць дакументы, выхавацелі сапраўдныя носьбіты мовы, карыстаюцца беларускай мовай у штодзённым жыцці, маюць суадносную філалагічны адукацыю, святы ды іншыя мерапрыемствы праводзяцца на беларускай мове, дзень цалкам на беларускай, выхавацелька тлумачыць словы і сэнс беларускіх словаў на беларускай, на жаль, музыка і фізкультура на рускай, бо там рускамоўныя настаўнікі, на музыцы спяваюць шмат песняў на беларускай мове, дзеці з рускамоўных сем'яў, але гэта ж выдатна, калі дзіця вывучыць беларускую мову ад выхавацелькі, а рускую са стасункаў з дзецьмі (студзень 2018)
 

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Volha
06.02.2018
У пошуках беларускамоўнай групы для сваёй дачкі пайшла на прыём да загадчыцы гэтага садка. Загадчыца з прыязнасцю аднеслася да таго, што мы размаўляем па-беларуску. Сама размаўляла па-руску, час ад часу ўстаўляючы беларускія словы. На 2018-19 навучальны год у садку будзе дзейнічаць беларуская група для дзяцей 4-5 гадоў, калі хто падыходзіць па ўзросту, у гэтую групу можна патрапіць. Мы не падыходзім. Зараз усе дзеці там рускамоўныя. Па словах загадчыцы, выхавальніца там вельмі добрая, валодае мовай на высокім ўзроўні.
Агульны пасыл, які я ўлавіла з размовы з загадчыцай: абставіны бываюць непераадольныя, трэба прыстасоўвацца (навучаць дзіцё па-руску?)