Абноўлена: 25.01.2018

  ddu403.minsk.edu.by

  • Менск, вул. Якубава, 42

  +375 17 214-46-31


Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць групы з беларускай мовай навучання
  • 3-4 гады
  • 4-5 гадоў.

Даведка ад СВАІХ:

Загадчыца новая, працуе толькі месяц, у групе для 3-4 гадоў 16 чалавек, у групу можна запісацца, максімальная колькасць можа быць 20, у групе працуюць два выхавацеля і памочнік, выхавацелі стараюцца размаўляць з дзецьмі па-беларуску, заняткі праводзяцца па-беларуску, святы ладзяцца па-руску, заняткі па фізкультуры і музыцы па-руску, у групе для 4-5 гадоў добра па-беларуску размаўляе толькі адна выхавацелька (студзень 2018)
 

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Іна Мудрачэнка
05.02.2018
У гэтую групу ходзіць нашая дачка Ядзвіся Мудрачэнка з верасня 2017 года. Яна там адзіная беларускамоўная. Усе астатнія дзеці з выпадковых сем’яў - расейскамоўных. Беларускай мовай там валодае толькі адная выхавацелька, былая настаўніца беларускай мовы, але па-беларуску яна размаўляе толькі з Ясяй (прынамсі, пры нас). Увесь астатні працэс вядзецца толькі на расейскай мове. На беларускай мове толькі шыльда і навочныя матэрыялы. Пакуль замест беларускай мовы адныя абяцанкі-цацанкі. У групе няма ніводнай беларускай кніжкі. Дыскаў таксама не было, пакуль мы не прынеслі, але імі так ніхто і не карыстаецца. Купілі з бацькамі магнітафон, занесла дыскі з казкамі - і зноў не карыстаюцца. Проста апускаюцца рукі.