Абноўлена: 05.02.2018

  ddu508.minsk.edu.by

  • Менск, вул. Русіянава 13, к4

  +375(17)264-25-88


Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць група з беларускай мовай навучання 5-6 гадоў

Даведка ад СВАІХ:

Выхавацелі стараюцца размаўляць з дзецьмі па-беларуску, заняткі праводзяцца па-беларуску, Калядкі ладзілісь па-беларуску, у наступным годзе садок будзе набіраць групу з беларускай мовай навучання на ўзросты 3-4 гады (люты 2018)
 

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Кася
28.01.2018
Садок даволі стары, тэрыторыя вялікая, пляцоўкі па свайму абсталяванню вельмі розныя, тая што замацавана за белмоўнай групай - вельмі сціплая. Тэрыторыя зялёная, увесну вельмі прыгожа квітнее бэзавая алея. У садку ёсць невялікі жывы куток: чарапахі, папугайчыкі, акварыум з рыбкамі; дзеткам вельмі падабаецца.
Беларускамоўнай групу можна назваць намінальна, бо толькі адна беларускамоўная дзяўчынка. Выхавацельніца і нянечка размаўляюць па-руску.
Станоўчае ў адносінах да мовы:
- заняткі пераважна праходзяць па-беларуску, прынамсі дапаможнікі ў старэйшую групу бацькі набывалі з сэрыі "Мае першыя ўрокі" (матыматыка, музыка, "свет вакол мяне"), на беларускай мове;
- выхавацельніца валодае беларускай мовай, ставіцца да яе прыязна;
- ёсць беларускі куточак, беларускамоўныя кнігі. Быў час калі дзеткам перад сном чыталі казкі на беларускай мове;
- сёлета праводзілася свята Калядкі ў беларускай традыцыі.

Адмоўнае:
- фарміраванне беларускамоўнай групы: пасля выпуску старэйшай групы, у верасні 2018 будзе набрана новая група на ўзрост 3-4 гады (новая група набіраецца толькі пасля выпуску старэйшай белмоўнай групы). У гэтую групу патрапяць у першую чаргу дзеці, якія наведвалі рускамоўныя яслі ў гэтым жа садочку, да іх дададуць некалькі з тых, што не наведвалі сад да 3-х год і стаяць бліжэй па чарзе, то бок пра ніякае фарміраванне беларускамоўнай групы казаць не прыходзіцца.