Абноўлена: 25.01.2018

  ddu517p.minsk.edu.by

  • Менск, вул. Русіянава  27, к3

  +375(17)264-01-05


Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць група з беларускай мовай навучання 2-3 гады

Даведка ад СВАІХ:

Студзень 2018, тэлефанаванне: група 2-3 гады. Белмоўных сямей няма. Звольнілася адна з выхавацелек белмоўная, таму што яе не задавальняла, як было зразумела з тэлефанавання, тое, што бацькі на яе ціснуць, каб менш мовы давала дзіцям. Засталася адна, якая пакуль што яшчэ не прызвычаілася, але стараецца заняткі рабіць. І яшчэ адна новая прыйшла, пакуль што проста адаптуецца, плануецца, што і яна будзе па-беларуску весці заняткі, але моўных ведаў яшчэ недастаткова. Цалкам белмоўны дзень - чацвер. Дзеці з гэтай ясельнай групы ў наступным годзе таксама застаюцца з гэтымі выхавацелькамі, што будзе далей - пакуль што невядома. Загадчыца, наколькі я зразумела, вельмі станоўча ставіцца да беларускай мовы, не скардзіцца на недахоп кадраў з ліку тых, хто мог бы размаўляць.
 

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Mama
18.01.2018
Узялі сюды накіраванне, але па стану здароўя пакуль не можам наведваць. Тым не меньш, нам ужо 3 разы тэлефанавалі і прасілі грошай. У верасні на вокны ды расходныя матэрыялы, а нядаўна сказалі, калі мы не хочам згубіць свае месца, то павінны плаціць за харчаванне.
Наконт мовы. Падыходзілі на пляцоўку пад час прагулкі - выхавальніца размаўляла з дзецьмі па-руску, але запэўнівала, што другая выхавальніца размаўляе заўседы толькі па-беларуску.
Хацела пад'ехаць да беларускамоўнай выхавальніцы, каб паразмаўляць з ей; па тэлефону мне адказалі, што тая звольнілася.
Загадчыца пры размове нібыта "па душах" угаворвае ісці у другі сад, маўляў, жадаючых выхоўваць дзяцей па-беларуску няма, вы адны такія, і пасля яслей будзе руская групка, вам гэта трэба? На пытанне, ці размаўляюць з дзецьмі па-беларуску, адказвае, што з дзецьмі чытаюць вершы-казкі па-беларуску, усе астатнія зносіны - па-руску. І калі мы пачнем патрабаваць больш мовы, то выхавальніцы проста звольняцца, а яна сама пойдзе працаваць у іншы садок.