Абноўлена: 25.01.2018

  ddu534.minsk.edu.by

  • Менск, вул. Матусевіча, 59

  +375 17 3694791


Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць групы з беларускай мовай навучання
  • 2-3 гады
  • 3-4 гады
  • 4-5 гадоў
  • 5-6 гадоў.

Даведка ад СВАІХ:

Студзень 2018, тэлефанаванне: Попыт на садок высокі. Большасць дзетак з рускамоўных сем’яў; асобных груп, дзе б былі ўсе беларускамоўныя – няма, бо такіх дзяцей, на жаль, мала. Супрацоўнікі размаўляюць з рускамоўнымі дзеткамі па-руску, бо беларускую ў большасці не разумеюць.
Намеснік загадчыка адказвае на беларускай мове.
Выхавацелькі ў асноўным валодаюць беларускай мовай.
На якой мове камунікуюць з дзецьмі выхавацелькі/супрацоўнікі: калі дзеці з беларускамоўных сямей – імкнуцца на беларускай.
Колькі дзетак з беларускамоўных сем’яў, статыстыку не вядуць. На пытанне, ці ёсць увогуле, адказала – ведае, што ёсць, бо даводзіцца мець зносіны з беларускамоўнымі бацькамі.
Святы праводзяцца на беларускай мове.
Ва ўсіх групах, у тым ліку ясельных, 30 дзяцей. Месцаў, каб трапіць у групу, няма - трэба станавіцца ў чаргу ў аддзеле адукацыі. Сам садок ужо потым фарміруе групы па дадзеных аддзела.
 

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.