Абноўлена: 31.01.2018

  ddu566.minsk.edu.by

  • Менск, вул. Солтыса, 56а 

  +375(17)246-52-53


Згодна інфармацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе у гэтым садку ёсць групы з беларускай мовай навучання
  • 3-4 гады
  • 4-5 гадоў
  • 5-6 гадоў.

Даведка ад СВАІХ:

Намесніца загадчыцы адразу спрабавала адказаць на беларускай мове, калі пытанняў стала больш, была незадаволена, перайшла на рускую, адказвала неахвотна. Малодшых груп на 3-4 гады няма ўвогуле (яны ж малыя і нічога не разумеюць! Некаторыя ўвогуле не размаўляюць), у групу 4-5 год трапляюць тыя, хто быў у рускамоўнай ясельнай, трапіць туды без чаргі немагчыма. Заняткі праводзяцца па-беларуску, але ўсё астатняе па-руску (яны ж нічога не разумеюць, вы ж понімаете!), дзецям на беларускую ніхто нічога перакладаць не будзе, "белоруский даётся на уровне иностранного языка, ну вы же понимаете!" Некаторыя бацькі супраць беларускай мовы. І ўвогуле, калі бацькам штосці ў іх не падабаецца, яны раяць ім знайсці іншы садок, і як вынікае з размовы, гэта не тычыцца рускамоўных бацькоў у беларускамоўных групах.
 

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.