Абноўлена: 24.08.2018
  • Мінскі раён, вёска Дроздава, вул. Кветкавая, дом. 41

  293545726

Час працы:
з 8 да 20 гадзін
Год заснавання: 2017

Аграсядзіба “Гасцёўня” - гэта дом з гаспадарчымі прыбудовамі, дзіцячай і спартовай пляцоўкай, дравяной лазняй з тэрасай, дагледжаным садам, гародам з зелянінай, сажалкай з карасямі і жабкамі,  шматлікімі лавамі для душэўнага адпачынку і месцам з самаробным барбекю. На пляцоўцы ёсць батут, тэнісны стол, баскетбольнае кальцо, гульнёвыя прылады (мячы, бадмінтон, дартц), басейн улетку.

“Гасцёўня” разлічана на зручнае змесцаванне 10 гасцей з начоўкай і 20 на адкрытым паветры.

Адметнасць аграсядзібы -  блізкасць да гораду Мінску (3 км), паркоўка на 10 машын, шмат самаробных рэчаў, гасціннасць гаспадароў.

Падрабязнасці, кошт, фота і ўмовы па спасылцы ніжэй, альбо па тэлефоне +375293545726 (Раман).

https://www.airbnb.ru/rooms/17887451

Даведка ад СВАІХ:

Свой агент у кароткім тэлефанаванні быў прыемна ўсцешаны мілагучнай і ненапружанай гаворкай гаспадыні. Па-беларуску, вядома ж. Гаспадар у дадатак валодае ангельскай і італійскай.
 


Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.