Агенцтва рэгіянальнага развіцця "Дзедзіч"
Абноўлена: 06.06.2019
dzedzich.org
dzedzich_berascie
dzedzich
- Берасьце, вул. Маякоўскага, д. 46-1
+375 29 724-21-16
Час працы:
ПН-ПТ 12:00 - 18:00, выходныя: субота, нядзеля.
ПН-ПТ 12:00 - 18:00, выходныя: субота, нядзеля.
Год заснавання: 1999

Тут можна бясплатна атрымаць налепкі "Пагоня"

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” – гэта незалежная грамадская арганізацыя, заснаваная студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1999г.
Навошта:
"Дзедзіч" працуе дзеля пабудовы незалежнай, праеўрапейскай Беларусі, дзе існуе моцная грамадзянская супольнасць, шырокай прамоцыі і замацавання беларускай культуры і ідэнтычнасці.
Каштоўнасці:
"Дзедзіч" у сваёй дзейнасці грунтуецца на павазе да беларускай культуры, а таксама агульнаеўрапейскіх каштоўнасцях свабоды, дэмакратыі, роўнасці, вяршэнства права, павагі для чалавечай годнасці і правоў чалавека.
Асноўныя праграмы АРР “Дзедзіч”:
- Інфармацыйнае агенцтва Dzedzich week-news, е-мэйл рассылка з навінамі пра дзейнасць моладзевых НДА у Берасці, сайт http://www.dzedzich.org, PR-суправаджэнне дзейнасці арганізацыі);
- Цэнтр роўнага навучання (кампанія папулярызацыі Балонскай сістэмы вышэйшай адукацыі “О, Балонь!” (https://vk.com/o_bolon), семінары па грамадскай дзейнасці);
- “Ёсць размова” – цыкл творчых сустрэч з вядомымі беларусамі (https://vk.com/brest1000).
- Кампанія “Наша мова” па папулярызацыі беларускай культуры сярод моладзі (https://vk.com/nashamova).
- Кампанія “Будзь валанцёрам” па развіцці валанцёрства ў Берасці на карысць берасцейскіх НДА розных сфер дзейнасці (https://vk.com/beavolunteer).
Даведка ад СВАІХ:
Таксама месца #ПагоняПобач: па бясплатныя налепкі звяртацца да Дзмітрыя.
Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.