Клуб развіцця і творчасці “Дзіцячы квартал”

Часткова па-беларуску

Абноўлена: 20.09.2018

  det-kv.by/programmy/2091.html

  web.facebook.com/kvartaldetskii

  www.instagram.com/kvartal_detskii

  • Менск, вул. Ю.Семянякі, д.14 (Сухарава)

  +375 (29) 162-2992

  +375 (29) 244-7244

Час працы:
9:00-21:00
Год заснавання: 2014

Дзеці вельмі любяць задаваць пытанні, даследваць наваколле і вучыцца. А мы вельмі любім адказваць на іх пытанні і расказваць малым пра наш неверагодна цікавы свет! І яшчэ мы ў “Дзіцячым квартале”, як і дзеці, вельмі любім казкі. Таму кожны наш занятак – гэта казка, кожнае заданне – гульня, а ўсе, хто прыйшлі на «Казачны завулак»  – сябры.

Чым жа мы займаемся на занятках? На нашым «Казачным завулку» дзеткі:

  • трэніруюць памяць, мысленне і увага, ратуючы казачных герояў;
  • вучацца працаваць талакой, бо толькі так можна перамагчы крыважэрнага цмока;
  • спяваюць чароўныя песні, каб вызваліцца ад чараў злых чараўнікоў;
  • лепяць з салёнага цеста і пластыліну сабе новых сяброў-зверанят, малююць дарогі на мапе чароўнай краіны, майструюць масты, гатуюць лекавыя “зёлкі” з гародніны;
  • старэйшыя дзеці яшчэ чытаюць, пішуць і лічаць, каб здолець адгадаць загадкі Бабы Ягі;
  • і робяць яшчэ шмат-шмат чаго чароўнага і казачнага.

 Хочаце ў казку дзяцінства? Тады прыходзьце на наш Казачны завулак. Толькі тшш… сур’ёзным дарослым пра яго не кажыце! Гэта сакрэтнае месца, куды можна толькі тым, хто верыць у казкі.

Заняткі праходзяць па адрасу Мінск, вул. Ю.Семянякі, д.14 (Сухарава).

Даведка ад СВАІХ:

(Верасень 2018) 2 беларускамоўныя супрацоўніцы з 6. Адміністратарка гаворыць па-беларуску. Маецца беларускамоўная праграма
 

  • Клуб развіцця і творчасці “Дзіцячы квартал”

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.