Тайм-клуб "Сямейны падворак"

Прыязна ставіцца да беларускай мовы
Беларускамоўная ўласніца бізнэсу
1065

Абноўлена: 15.01.2018

  www.facebook.com/timeclubdvorik

  • Менск, [у працэсе пераезду]

  +375 29 175-99-85

Час працы:
з 10:00 да 21:00
Год заснавання: 2016

 У сувязі з пераездам на новае месца, часова не працуе.
Гэта прастора, дзе кожнай/аму будзе камфортна, а мы зробім для гэтага ўсё магчымае.
Тайм-клуб - гэта фармат, калі вы плаціце за час наведвання. Вы можаце адпачываць, чытаць, сустракацца з сябрамі, гуляць у настольныя гульні. Мы з задавальненнем пачастуем вас кавай ці гарбатай. А калі вы прыйдзеце з дзецьмі, імі ў дзіцячым пакоі займецца няня. Цудоўны варыянт быць сям'ёй, але мець прастору для сябе).
Міні-садок. Кожны будны дзень зранку чакаем дзетак у міні-садок. Бацькі могуць як працаваць побач, так і сыходзіць па справах.
Школка на падворку - гэта прастора, у якой дзеці атрымліваюць веды праз цікавасць і ўнутраны інтарэс. Мы апіраемся на праграму дзяржаўных школ, але ідзем за патрэбамі і цікавасцямі дзяцей. Улічваем індывідуальную траекторыю навучання кожнага дзіця.
Асновай ў школцы з'яўляюцца прыняцце і падтрымка. А дэвіз настаўніцы "Вынік не важнейшы за працэс".На дадзены момант у школцы ёсць дзве групы: 1 і 2 класы.
Навучанне па-беларуску. Заняткі тры разы на тыдзень па 4 гадзіны. Адзін з дзён англамоўны.

Таксама ў нашай прасторы праходзяць лекцыі, семінары, майстар-класы.
А выходныя мы аддаем пад прыватныя мерапрыемствы. Арганізуем Дні народзінаў для дзетак і дарослых.

 

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.