Абноўлена: 13.12.2017

  edraniki.by

  • Менск

  + 375 (29) 639 00 99

Час працы:
ПН-ЧЦ + Нядзеля 11:00 - 22:30; ПТ,СБ 11:00 - 23:30
Год заснавання: 2015
eDraniki.by
Click to enlarge
 

Дастаўка дранікаў, супоў, салатаў у Менску

Даведка ад СВАІХ:

Сэрвіс хуткай дастаўкі гарачых дранікаў у Менску. Мо адзіны сэрвіс дастаўкі дранікаў у свеце! Сайт на беларускай, аператар адказвае на беларускай таксама, кур'ер - як пашанцуе.

Спасылкі і інтэрвію:
nn.by: Тэсціруем дастаўку дранікаў eDraniki
 

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Vital Mańko
27.09.2017
Некалькі разоў замаўлялі, апошні раз каля году таму: па тэлефоне адказваюць па-наску, але кур'еры выключна расейскамоўныя, з-за чаго не атрымлівалі на піўко.

Самі дранікі цалкам ніштаватыя і зручна запакаваныя, але замена прыемных драўляных аднаразовых відэльцаў на самыя танныя плястыкавыя ў горшых традыцыях кірмашнага фастфуду 90-х адбіла жаданьне зьвязвацца зь імі надалей.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Pavel Kolas
18.09.2017
Замаўлялі сёньня ўва офіс праз сайт. Аператарка па тэлефоне размаўляла на бездакорнай беларускай, маё вуха не выявіла аніякіх русізмаў ды трасяншчыны, але кур'ер, які дастаўляў ежу, размаўляў па-расейску, нават калі да яго прынцыпова зьвярталіся на беларускай, і не спрабаваў устаўляць асобныя словы як "дзякуй" і гд. Кур'ёр не спазьніўся. Самі дранікі цалкам ядомыя - не топ №1 майго рэйтынгу, але смачна. Порцыі сытныя, візуальны памер падманлівы - спачатку выглядае меней, чым адчувае потым страўнік. Агулам, сэрвісам цалкам можна карыстацца.