Фаланстэр
Абноўлена: 30.09.2018
- Менск, вул. Змітрака Бядулі 3, пан 2н (уваход са двара, на дзвярах шыльда - Фаланстэр).
+375 29 1274267
Час працы:
17:00 - 22:00 (глядзець на сайце)
17:00 - 22:00 (глядзець на сайце)
Год заснавання: 2010

Мы некамерцыйная грамадская арганізацыя, якая з дапамогай адкрытых і свабодных, лічбавых і гуманітарных тэхналогій стварае больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.
Нашы мэты:
- Пашырыць выкарыстанне свадобнага кода і кантэнта, а таксама жалеза сярод грамадскіх арганізацый, афіцыйных інстытутаў, супольнасцяў і грамадзян.
- Узмацніць тэматычныя і лакальныя супольнасці лічбавымі ведамі пра кіраванне сваёй інфраструктурай.
- Актуалізаваць гуманітарныя і тэхнічныя веды грамадскіх арганізацый, супольнасцяў і грамадзян для актывізаваць грамадства да больш актыўнага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў усіх узроўняў і стварэнні законаў.
На сёння мы маем тры асноўныя накірункі дзейнасці:
- Вікіфікацыя — накірунак па развіццю сучасных спосабаў медыя асветы для ўсіх, ўмацаванню ведаў на беларускай мове, распаўсюд прынцыпаў самакіравання, а таксама развіццё вікі-супольнасці Беларусi.
- Лічбавая майстэрня — гэта дапамога грамадскім ініцыятывам палепшыць іх лічбавую інфраструктуру праз развіццё лічбавага валанцёрства сярод IT-спецыялістаў.
- Градка - адкрытыя і свабодныя код і кантэнт у грамадскіх афіцыйных інстытутах, заканадаўстве і сярод грамадзянскай супольнасці.
Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.