FeRoom [інтэр'ерныя вырабы з металу]
Абслугоўванне па-беларуску
550

Абноўлена: 14.02.2018

  feroomstudio     feroomstudio     feroomstudio  

  • Менск, вул. Бабушкіна, 29

  +375 33 660 66 99 (MTC)

  +375 29 660 66 99 (Velcom)

Час працы:
8.00 - 18.00
Год заснавання: 2017

Дарагія Сябры! Мы радыя вітаць вас у нашай кампаніі неабыякавых да металу людзей!

Для нас важная прастора, у якой мы існуем: прачынаемся і засынаем, працуем, кахаем, прымаем гасцей і сваякоў - прастору, у якой мы рэалізуем сябе. FeRoom [Ферум] лічыць важным і патрэбным прыўнесці ў гэтую частку вашага жыцця - хаты, кватэры, офісу - менавіта тую індывідуальнасць, якая дапаможа расчыніцца, пачувацца больш энергічнымі і сапраўды пачаць цешыцца таму, што вас атачае.

Наша каманда робіць сапраўды якасныя прадметы інтэр'еру і экстэр'еру. Так, мы менавіта тыя людзі, якія хочуць, каб рэч служыла вам доўга і спраўна выконвала ўсе свае функцыі, улучаючы, вядома, эстэтычную. Мы спецыялізуемся на мастацкім метале, але таксама ў сваіх вырабах можам скарыстаць дрэва, шкло, кераміку і іншыя матэрыялы.

Шчыра спадзяёмся, што наш досвед натхніць вас на ідэю свайго дасканалага, прыдатнага толькі вам і вашай сям'і інтэр'еру!

Даведка ад СВАІХ:

Сайта няма, але калі пісаць праз сацсеткі па-беларуску, адказ будзе па-беларуску. Калі па пазначаных тэлефонах патэлефануе беларускамоўны кліент, яго кантакты перададуць беларускамоўнаму мэнэджару, які сам набярэ кліенту і прадаставіць яму паслугі па-беларуску без праблем.
 


Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.