Абноўлена: 01.04.2019

  fabrikagrez.by

  fabrikagrez2000     fabrika__grez  

  • Менск, вул. Зм. Бядулі, 6

  +375 29 685-26-95

  +375 17 317-26-95

Час працы:
9:00 - 21:00 (пн-сб)
Год заснавання: 2001

Наш утульны і невялікі салон у цэнтры Менска працуе з 2001 года, разам з прафесійнымі маркамі (L'Oreal Professionаl, Anna Lotan Laboratories, Thalgo, Janssen, Thalac, Gerard's Cosmetics, Orly, Gehwol, Shellac CND) мы не адстаём ад сусветнай beauty-тэндэнцыі - выкарыстоўваем арганічную касметыку з натуральнымі эфірнымі алеямі.
Прыходзьце да нас, вы самі ў гэтым пераканайцеся, а нашы выдатныя майстры з цудоўнымі рукамі, зробяць усё якасна і прафесійна, зарадзяць Вас бадзёрасцю і добрым настроем на доўгі час!

Салон аказвае наступныя паслугі:

• Паслугі касметычнай залы для мужчын і жанчын: апаратная касметалогія, масаж твару, догляд за скурай, чыстка твару і інш.
• Паслугі манікюрнай залы для мужчын і жанчын: SPA-манікюр, апаратны манікюр, гарачы і еўрапейскі манікюр, доўгачасовае пакрыццё гель-лакам і інш.
• Паслугі педыкюрнай залы для мужчын і жанчын: SPA-педыкюр, апаратны педыкюр, класічны педыкюр, парафінатэрапія і інш.
• Паслугі цырульніцкай залы для мужчын і жанчын: вячэрнія і вясельныя прычоскі, касапляценне, дыягностыка і лячэнне валасоў, афарбоўванне валасоў і інш.
Стрыжка, укладка, афарбоўка, камуфляж сівізны і інш. Паслугі па карэкцыі формы броваў, эпіляцыі.
• Паслугі па карэкцыі фігуры: абкручванне, антыцэлюлітныя праграмы.
• Васковая дэпіляцыя.

Даведка ад СВАІХ:

"Адна змена - і адміністратарка, і цырульнікі, і касметык, і майстрыцы манікюра-педыкюра добра і з задавальненнем размаўляюць па-беларуску, а другая змена паступова вучыцца". Калі хочаце гарантавана патрапіць да беларускамоўнага майстра, скажыце тое падчас запісу.

Спасылкі і інтэрвію:
(відэа) Belsat.eu: Выпуск "Мовы Нанова" з дырэктаркай салону Святланай Жукавай
(відэа) Svaboda.org: Людзі звычайных прафесій размаўляюць па-беларуску, Марына Рамашка, цырульніца з "Фабрыкі Мрояў"
 

Салон прыгажосці "Фабрыка Мрояў"

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Pavel Kolas
28.02.2018
Патрапіў на тую другую зьмену, каторая "паступова вучыцца", зайшоў выпадкова, адмыслова мовы не шукаў і не запісваўся. Даведаўся, што ў першай змене па-беларуску размаўляе толькі адна супрацоўніца (+ дырэктарка), і што агулам "незразумела, навошта гэта ўсё патрэбна" (наконт беларусізацыі). Разам з тым, пастрыглі добра і вельмі міла ў абслугоўванні, дык што шукаць іншае месца для мовы зусім не хацелася - настолькі прыемна ўсё было, што мой змагарскі дух даў слабіну. Адміністратарка таксама, здаецца, па-бел ані слова не прамовіла. Паспрабую яшчэ іншым разам.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Hleb Krymoŭski
12.12.2017
Няблага было б для пачатку абучыць адміністратарку колькі словаў беларускіх, каб магла адказваць. І там дзе запіс кліентаў вядзецца, пазначаць, на якой мове да іх звяртацца пры ператэлефанаванні-нагадванні. У астатнім усё добра, сэрвіс і якасць выдатная. Ісці ў "Фабрыку" можна, каб падтрымаць белмоўнае кіраўніцтва. Але сярод персанала пакуль беларускай мовы не заўважана.