Абноўлена: 05.07.2018

  goldenkid.by

  www.facebook.com/groups/goldenkidcamp

  vk.com/goldenkidsclub

  www.instagram.com/golden_kids_club/

  • Менск, Прытыцкага 39 (офіс Golden Kid)
    Непасрэдна летнік кожную змену будзе знаходзіцца па за межамі гораду. Сталай пляцоўкі ў нас няма. Аб месцы правядзення летніка будзе паведамлена загадзя.

  +375295929421

  +375256933536

Час працы:
15:00-23:00
Год заснавання: 2018

Паважанае спадарства!
Рады прапанаваць вашай увазе білінгвальны ангельска-беларускі летнік для дзетак ад 8 да 17 год уключна.
Узяўшы за ідэю еўрапейскую ўніверсітэцкую сістэму навучання, мы распрацавалі ўнікальны для Беларусі праэкт.
Перш за ўсё, за аснову ўзялі ангельскую мову, на якой будзем выкладаць розныя дысцыпліны. Заняткі распрацаваны так, каб гэта было весела і цікава. Дзеткі ўдзельнічаюць ў займальных эксперыментах і цікавых семінарах\дэбатах. Прадметы выкладаюць студэнты-замежнікі па свайму профілю, а так сама беларускія выкладчыкі. Не забываем і пра граматыку.
За мэту ставім сабе навучыць дзетак межнацыянальнаму дыялогу.
Другая палова праэкту, не менш важная. Сучасная адукацыя выкідвае беларускаю мову па за межы жыцця вучня, вылучаючы ей усяго некалькі гадзін на тыдзень. Мы ў корне не згодны з гэтым становішчам. Наша мэта - прывіць любоў да роднай мовы і культуры, паказаць яе прыгажосць і значнасць валодання роднай мовай. Прадметы выкладаюць беларускія студэнты і аматары беларускай культуры і гісторыі.
Мы выбудоўваем стасункі з вучнямі на роўных. На нашу думку, настаўнік перш за ўсё вінен стаць сябрам. Мы адкрыты для любых ідэй і пажаданняў. Вучні ў стане самастойна прапанаваць тэмы дадатковых заняткаў ці імпрэз.
Ў якасці дадатка, робім заняткі на нямецкай мове. Выкладчыкі - носьбіты нямецкай мовы.
І гэта яшчэ не ўсё!
Спартыўныя гульні, творчыя вечарыны, танцы і спевы, і шмат іншых цікавостак!
А у якасці справаздачы - фінальны канцэрт для бацькоў.
Далучайцеся, будзе цікава!

Ангельскі клуб Голдэн Кідс прадстаўляе вам навучальна-забаўляльную праграму білінгвальнага летніка (6-17 жніўня)

Прапаноўваем вам займальныя і інтэрактыўныя заняткі на ангельскай мове:

  • непасрэдна ангельская мова
  • геаграфія (цікавыя факты пра розныя краіны)
  • фізіка і медыцына (цікавыя эксперыменты і курс першай дапамогі)
  • дызайн
  • эканоміка і дэбаты (для больш дарослых дзяцей)

У нашым летніку працуюць замежныя студэнты-валанцёры, носьбіты ангельскай мовы, якія вывучаюць гэтыя прадметы ва ўніверсітэце.

Акрамя таго, мы маем жаданне з'яднаць адукацыю на ангельскай мове з роднай беларускай мовай. Гэтаксама паспрыяць цікаваму дыялогу паміж культурамі.

На беларускай мове плануем выкладаць:

  • гісторыю
  • этнаграфію (музыка, спевы, культура)
  • тэатр (вясёлыя сцэнкі)
  • іншыя прадметы і тэмы па жаданню

Нашыя творчыя заняткі і вольны час:

  • актыўныя гульні
  • спорт
  • кінастужкі і мульцікі на ангельскай і беларускай мовах
  • лепка з гліны і цеста
  • творчыя вечарыны і танцы

Пляцоўка летніка - Высокі бераг (Менская вобласць)

  • Усяго 50 чалавек
  • Пакоі разлічаны на колькасць 2-3 чалавекі
  • 5-ці разовае хатняе харчаванне. 

Даведка ад СВАІХ:

Адміністратарка Golden Kids размаўляе па-беларуску. З прыблізна шасьці супрацоўнікаў у летніку яшчэ 2-3 таксама (спадар Павел Белакурскі валодае выдатна, сведчым). У адсоткавых суадносінах заняткі па-беларуску займаюць дзесь 30%, астатняе па-ангельску. Камунікацыя дзяцей між сабой у вольны ад заняткаў час залежыць ад дзяцей, але, вядома, шчыра хацелі б беларускамоўных дзяцей бачыць у сваім летніку болей. Летнік працуе на кожных школьных вакацыях - зімовых, веснавых, летніх, восеньскіх.
 

  • Праграма на жнівень

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.