Гімназія №23 з беларускай мовай навучання

Абслугоўванне па-беларуску

Абноўлена: 24.10.2018

  gymn23.minsk.edu.by

  • Менск, пр. Незалежнасці, 45

  +375 17 2844762

Год заснавання: 1947

Згодна афіцыйнага адказу Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, колькасць класаў па паралелях у 2017/2018 навучальным годзе складае:
I-VIII клас: па 2 класы ў кожнай паралелі (два першых, два другіх і гд)
IX-XI клас: па 1 класу.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі. Мова навучання - беларуская, замежная мова - англійская, кітайская.

Гімназія прапануе навучэнцам:
- прадметныя факультатыўныя заняткі
- аб'яднанні па інтарэсах
- спартыўныя секцыі

У гімназіі №23 дзейнічаюць:
- Вакальны ансамбль "Сцежачка"
- Заняткі па беларускаму танцу (арганізатар - школа традыцыйнага мастацтва, створаная фальклорным гуртом GUDA)

Даведка ад СВАІХ:

Выкладанне ўсіх прадметаў вядзецца на беларускай - з невялікімі выключэннямі, бо ёсць праблемы з настаўнікамі па асобных прадметах, адміністрацыі не заўсёды атрымліваецца адшукаць беларускамоўных. Тое ж датычыцца абслугоўваючага пэрсаналу, прыбіральшчыцаў ды ахоўнікаў. Наконт вучняў і бацькоў, паколькі у першую чаргу прымаюцца людзі па прапісцы, а таксама хапае тых, хто ідзе ў гімназію за кітайскай, а не беларускай мовай, досыць шмат публікі "у нас два государственных языка" і адпаведным менталітэтам. У выніку, беларускамоўныя маюць значны уплыў, але не ўва ўсім і не да канца. Да выпускных класаў беларускамоўную камунікацыю між дзецьмі захаваць атрымліваецца рэдка, але вялікі плюс ў тым "сваім" асяродку, з якім там можна пазнаёміцца. На сёння, безумоўна, найлепшае месца ў Менску, куды можна падацца за беларускамоўнай пачатковай і базавай адукацыяй. Цэтлік "абслугоўванне на беларускай" выдадзены гэтаму месцу хутчэй авансам - мелася б быць "часткова па-беларуску" з-за ўзгаданых праблемаў з некаторымі настаўнікамі і ахоўнікамі, але верым, што калі-н. гімназія беларусізуецца да канца.

Спасылкі:
wikipedia.org: Гімназія № 23 (Мінск)
tbm-mova.by: Кароткая хроніка стварэння беларускай гімназіі № 23 у Мінску
kyky.org: Апошні званочак (2015 г.)
nn.by: Пад беларускамоўнай гімназіяй №23 ночылі бацькі траіх будучых першакласнікаў (2017 г.)
nn.by Настаўнік пачатковых класаў у беларускамоўнай гімназіі: «Упершыню сутыкнуўся з тым, што дзеці не разумеюць рускую мову» (24.10.2018)
 

  • Гімназія №23 з беларускай мовай навучання

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Вольга М.
13.01.2018
Добрае месца, наколькі можа быць добрай дзяржаўная ўстанова адукацыі ў часы крызісу дзяржавы і адукацыі. )
Пры жаданні і актыўнасці менавіта там можна знайсці і сяброў-аднадумцаў, і добрых педагогаў.
Моцная бацькоўская супольнасць, утульны будынак у цэнтры, адосна невялікая колькасць вучняў.
Выдатныя спартовыя секцыі на базе ўстановы.