Абноўлена: 27.01.2018

  gymn4.minsk.edu.by

  • Менск, вул. Кунцаўшчына,18

  +375(17)248-66-13


Згодна афіцыйнага адказу Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у 2017/2018 навучальным годзе ў гэтай гімназіі адукацыйны працэс на беларускай мове ажыццяўляецца ў наступных класах:
I-IX класы: па 4 класы ў кожнай паралелі (чатыры першых, чатыры другіх і гд.)
X-XI клас: па 2 класы з беларускай мовай навучання ў кожнай паралелі.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі. Мова навучання - беларуская, замежная мова - англійская, факультатыўна вывучаецца польская, нямецкая мова.

Профільная адукацыя:
- Фізіка-матэматычны профіль
- Філалагічны профіль
- Эканамічны профіль

Гімназія прапануе навучэнцам:
- прадметныя факультатыўныя заняткі
- факультатыўныя заняткі музычнай і мастацкай накіраванасці
- аб'яднанні па інтарэсах

Што адметнага ёсць у Гімназіі № 4:
- Дзіцячая філармонія (музычная канцэртная супольнасць, дзе галоўныя артысты – дзеці)
- Узорны харавы калектыў "Сябрына"
- Узорны харэаграфічны ансамбль "Дзянніца"
- Музей этнаграфіі Беларусі "Мой родны кут"

 

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.