Беларускамоўная гімназія №2

Вэб-сайт на беларускай

Абноўлена: 19.01.2018

  belgimn2.by

  • Барысаў, вул. Палка Нармандыя-Нёман, 22

  +375(177)72-38-96


Дзяржаўная ўстанова адукацыі з беларускай мовай навучання. Замежная мова - англійская.
Пры гімназіі існуе пачатковая школа, навучанне ў якой таксама вядзецца на беларускай мове. Як правіла, выпускнікі пачатковай школы складаюць асноўную частку сярод тых, хто паступае ў гімназію пасля заканчэння чацвёртага класа. Разам з тым, у гімназіі чакаюць і вучняў з іншых навучальных устаноў.

У гімназіі дзейнічаюць:
- Студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выкладаецца жывапіс, малюнак, кампазіцыя
- Тэатр-студыя “Ў”
- Танцавальны калектыў “Аверс”
- Вакальныя ансамблі “Элегія”, “Дамісолька”, “Мара”, “Расінка”
- Студыі “Гліняная цацка”, “Саламяны цуд”, “Бісерапляценне”
- Студыі паперапластыкі і мяккай цацкі.
 

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.