Абноўлена: 13.11.2018

  honar.by

  www.facebook.com/honar.adziennie

  vk.com/honar.adziennie

  www.instagram.com/honaradziennie

  • Менск, вул. Куйбышава, 22 корпус 6, памяшканне 106

  +37529 628 38 73

Час працы:
аўторак-пятніца 12.00-20.00, субота 12.00-17.00
Год заснавання: 2013

Усё пачыналася як маленькае атэлье, а сёння Honar – гэта вытворца са сваёй інтэрнэт-крамай. Тут прадаюцца жаночае і мужчынскае адзенне, аксэсуары ды сувеніры з беларускім нацыянальным арнаментам.


 

  • Адзенне HONAR

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Вольга Колас
28.12.2017
Мая першая вопратка з "Гонару" - баваўняная сукенка з серыі "Персіяна", набытая на Каляды. У краме можна лёгка агледзець асартымент і прымерыць (кабінка даволі вялікая). Гандляр падкажа з памерам. Адзін світшот мне не спадабаўся па колеры, дык мне прапанавалі пачакаць з гадзінку і зрабіць улюбаваны ўзор на світшоце з іншага колеру. Дзейнічае зніжка на другую пакупку. Асартымент рэгулярна абнаўляецца. Сачу за навінкамі праз сайт.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Тамара Бахун
24.12.2017
Хачу выказаць падзяку за вашы мадэлі адзення ў беларускім стылі. Вельмі падабаецца! Асабліва мужчынскія кашулі. Усе мужчыны маёй сямьі апрануты ў вашы кашулі. Пасля таго як я змясціла на сваёй старонцы ў фэйсбуку фатаграфіі з мадэлямі адзення НОNАR, мае сябры з Францыі папрасілі прывезці ім упадабаныя мадэлі. У наступную паездку ў Францыю ў мяне не было праблемаў з выбарам падарункаў. Гэта была вопратка брэнда НОNАR!
Дарагія сябры! З надыходзячымі Калядамі і Новым Годам! Поспехаў вам і росквіту ў вашай працы! Дабрабыту ў жыцці!

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Настасся Азарка
24.12.2017
Замаўляла ў краме honar.by сабе манетніцу і дачцэ упрыгожванне для валасоў, чым з задавальненнем карыстаемся. Спадабалася хуткасць выканання замовы, якую забірала самавывазам, якаснасць рэчаў. А пазітыў і прыемны інтэрʼер у шоу-руме пакінулі жаданне наведаць краму яшчэ і не раз.