ЯК МАМА – няні на гадзіну
Абслугоўванне па-беларуску
Вэб-сайт на беларускай
Прыязна ставіцца да беларускай мовы
889

Абноўлена: 01.04.2019

  jakmama.by

  jakmamaby  

  • Менск

  +375 25 535 82 05

Год заснавання: 2017
ЯК МАМА – няні на гадзіну
Click to enlarge
 

Сэрвіс "Як мама" створаны ў дапамогу бацькам, якія не карыстаюцца паслугамі няні стала, але часам маюць такую патрэбу. 
Кожная няня "Як мама" праходзіць праверку псіхолага і асабістую сустрэчу, пацвярджае пашпартныя дадзеныя і іншыя дакументы ды плаціць падаткі . І вядома, з радасцю клапоціцца пра вашых дзетак.

Замовіць няню можна праз форму на сайце альбо па тэлефоне.

Даведка ад СВАІХ:

Красавік 2019: сайт не працуе.  Бізнес перанесены ў архіў.

Кастрычнік 2018: абвестка ў ФБ: "Па тэхнічных прычынах сэрвіс "Як мама" не працуе. Плануем перезапусціцца у ановленым варыянце праз некалькі месяцаў.


Сэрвіс "Як мама" распачаў працу ў студзені 2017 г.  Стваральніца і адміністратар праекту Ганна выдатна размаўляе па-беларуску і заўсёды рада дапамагчы падабраць беларускамоўную няню.

nn.by: Украінка стварыла ў Мінску сэрвіс з беларускамоўнымі нянямі на гадзіну (30.08.2017)

 

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Алена К.
16.01.2018
У мінулым годзе час ад часу трэба была няня для сына-першакласніка на 2-3 гадзіны. Сэрвіс "Як мама" стаў для нас паратункам, бо здаралася замаўляць няню сёння на заўтра і шукаць надзейнага чалавека часу наўпрост не было.
За лета пазнаёміліся ледзьве не з усімі, хто ў той час працаваў. Усе няні прыемныя і добра ладзілі з сынам, амаль усе размаўлялі па-беларуску.
Асабліва спадабаліся Марта і Крысціна. Крысціна, адразу бачна, дасведчаны педагог і добры чалавек, ведае, чым заняць дзяцей. Сыну ніколі не было сумна, заўсёды скардзіўся, што мы надта рана вярнуліся, а нам было спакойна пакідаць яго з правераным чалавекам.