Абноўлена: 01.04.2019

  kachangallery.com

  kachangallery     kachangallery     kachan.gallery  

  • Навагрудак, вул. Замкавая, д. 9

  +375 (29) 346 03 23

  +375 (29) 676 90 38

Час працы:
ЧВЦ-НДЗ 11-19
Год заснавання: 2014

Галерэя гэта:

– будынак у стылі традыцыйнай шляхецкай сядзібы;
– дзве выставачныя залы і майстэрня мастака Кастуся Качана;
– пляцоўка з адным з лепшых відаў на старажытны Навагрудак;
– сямейная гасціная і кафе з кавай, гарбатай і хатнім печывам;
– арт-прастора для правядзення творчых сустрэчаў, літаратурных і музычных прэзентацый, майстар-класаў, семінараў, трэнінгаў, пленэраў;
– месца для дабрачынных праектаў і акцый;
– калекцыя шкла, мэблі і прадметаў побыту мінулых часоў;
– паштоўкі, рэпрадукцыі і сувеніры на памяць.

Даведка ад СВАІХ:

Калі будзеце ў Наваградку турыстам, абмінуць гэты будынак зможаце наўрад ці, бо стаіць ён якраз перад той паркоўкай, дзе спыняюцца машыны і аўтобусы, каб пайсці паглядзець руіны замка, у самым-самым цэнтры горада. І не трэба яго абыходзіць! У сезон (у 2019 г - з красавіка) і да восені там жыве сам пан мастак з жонкай, і калі вы завітаеце ў галерэю, вас чакае цёплы прыём і мілая бяседа. Дзве залі, калекцыя карцін і калекцыя мастацкага шкла, часам пашанцуе і на жывую музыку. Мастака мо і не ўпалюеце, а вось экскурсію ягоная жонка пані Жанна для вас правядзе. І каву можаце папіць. Гэта дакладна тое месца, без якога вашае ўражанне аб Навагрудку будзе няпоўным. Ісці дакладна!

Калі свайго аўто няма, з Менску можна паехаць шточацвер аўтобусным турам з Віаполем. Можна таксама замовіць экскурсію ў іншы дзень (для арганізаваных груп).


Спасылкі, інтэрв'ю:
wikipedia.org: Кастусь Качан
svaboga.org: Кастусь Качан стварыў у Наваградку прыватную галерэю (19.12.2013)
svaboda.org: Кастусь Качан: Адзінае, пра што цяпер шкадую, – што жыцьцё кароткае (відэа) (02.08.2014)
planetabelarus.by: Беларуская правінцыя: паэзія ў фарбах (11.02.2019 )
 


Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.