Абноўлена: 07.01.2018

  vk.com/kafegray

  • Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 33

  +375 29 612-11-13

Час працы:
з 12:00 да 23:45
Год заснавання: 2016

Рэстарацыя беларускай кухні, 3 паверхі, 12 заляў.

"Кафэ ў старыннай пабудове канца 18 стагоддзя з мноствам залаў з гістарычнымі інтэр’ерамі. Клапатліва ўзноўленыя рэцэпты страў беларускай кухні і нацыянальныя настойкі ў сучаснай інтэрпрэтацыі не пакінуць раўнадушнымі нікога з мінчан і гасцей сталіцы. Комплекс складаецца з больш чым дзесяці аўтаномных залаў, у кожным з якіх перададзена свая непаўторная атмасфера."

Даведка ад СВАІХ:

(05.12.2017) Па шматлікіх водгуках (мінімум пяці не звязаных між сабой асобаў), беларускай мовы ў гэтай рэстарацыі няма, ані ў адміністратараў, ані ў афіцыянтаў. Таму не раім гэтае месца тым, хто шукае менавіта беларускамоўнае абслугоўванне. Пры гэтым, варта адзначыць падтрымку "Мовы Нанову" і розных культурных мерапрыемстваў.
 

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Віта Сакалова
29.11.2017
Перапост з FB, публікуецца з ласкавага дазволу сп. Віты Сакаловай:

А вой жа ж!
У "ГРАЙ" кавярню зайшлі.
Музыка папсовая арэээць!
Адмістратарка падыходзіць
-- Добрый вечер!
-- Прывітаньне)
-- Пожалуйста раздевайтесь!
-- А ў вас паляць?
-- Что-что?
-- Паляць у вас?
-- Я не понимаю, что вы говорите. Переведите на русский.
-- Сьмешна)) Па-першае: у вас жа беларускамоўнае кафэ!
-- Нет, нет! Только блюда белорусские! Мы по-белорусски не говорим.
-- Тады паклікайце таго, хто мову ведае і зможа вам перакладаць.
Пайшла шукаць, а сябры мяне выцягнулі адтуль.