public148063676
kava_kakava_coffeeshop
- Менск, вул. Захарова, 50В / вул. Азгура, 1
+375 29 148 13 57

[Травень 2019] Кавярня закрылася. Абвестка ў ВК за чэрвень 2018 г. абяцае магчымае адкрыццё ў пашыраным фармаце зусім побач, але дагэтуль ціха. Бізнес перанесены ў архіў.
Невялікая ўтульная кавярня знаходзіцца недалёка ад парку Горкага на скрыжаванні вуліц Захарава і Азгура. Добрае месца, каб сагрэцца кубачкам кавы сцюдзёнай зімой ці атрымаць глыток прахалоды спякотным летам, зарад энэргіі і пазітыву ў любое надвор'е! Духмяную каву і какаву на любы густ дапаўняе свежая выпечка і смачныя дэсерты.
Для сталых кліентаў, а таксама раварыстаў (увесну плануецца паркоўка для ровараў) і байкераў дзейнічае зніжка 10%!
Даведка ад СВАІХ:
Супрацоўнікі адказваюць на мове кліентаў. Прынамсі двое з чатырох добра валодаюць беларускай мовай, астатнія таксама стараюцца ;)