Абноўлена: 26.11.2017

  kitt.by

  kittby     cystykit  

  • Менск, вул. Кастрычніцкая 19Б-111

  +375 (25) 778-54-73

  +375 (29) 324 30 04

Час працы:
штодзённа з 8.00 да 20.00
Год заснавання: 2016

Прафесійная прыборка кватэр.
Добрасумленныя клінеры, тэхніка Karcher , якасныя мыючыя сродкі. Зручная замова праз інтэрнэт, усе спосабы аплаты.
Страхаванне кожнай прыборкі (гэта значыць, што калі супрацоўнікі выпадкова пашкодзяць нейкую вашу маёмасць, то страхавая кампанія пакрые страты на суму да 10 тысяч долараў).

Даведка ад СВАІХ:

Пакінуць заяўку і абмеркаваць усе дэталі не беларускай не праблема; з клінэрамі як пашанцуе. Адзіная беларускамоўная прапанова на рынку клініг-паслуг на сёння! Маюць падарункавыя сертыфікаты і пастаянна ладзяць розныя прома-акцыі і зніжкі, абавязкова праверце адпаведную секцыю на іх сайце перад замовай.

Спасылкі і інтэрвію:
NN.by: Браты Шылы пачынаюць бізнес па прыбіранні кватэр (18.09.2016)
Svaboda.org: «З пыласмокам стаяць або ўнітаз чысьціць — ня самае складанае ў жыцьці», — стартап братоў-каліноўцаў (23.09.2016)
 

Чысты кіт - прыборка кватэр

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Юрась Адамовіч
28.11.2017
Зьвярталіся за паслугай прыборкі кватэры да гэтай кампаніі! У нас у панядзелак планавалася сямейнае мерапрыества, і трэба было зрабіць прыборку ў нядзелю. Зварот адбыўся таксама менавіта ў нядзелю. На сайце напісана, што час працы ад 8-20 штодзень. Насамрэч, выклік прынялі, і пракансультавалі на чыстай беларускай мове (забягаючы наперад, клінэр размаўляла на расейскай). Саму прыборку магчымасці зрабіць у нядзелю не было. Ці гэта магчыма яны ў нядзелю не прыбіраюць, ці я запозна зьвярнуўся. Прымальна было зрабіць прыборку і ў першай палове панядзелку - так і было вырашана. Далей у плане прыбіраньня ўсё адбывалася прафесійна. Ключы перадалі праз суседку, колькі пытаньняў было вырашана па тэлефоне. Калі ўжо былі дома, агледзеліся - цалкам усё было прыстойна і чыста. Для першай прыборкі скарысталіся промакодам "START" і атрымалі 15% зьніжку. Маю студэнцкі білет "Мова Нанова", і па ім таксама можна атрымаць зьніжку 15%. Няма магчымасьці часта замаўляць, але у хаце малыя дзеці, таму добра зьвярнуцца, каб павычышчалі і павыціралі ўсe закуточкі ад пылу, бо самім так пільна прыбрацца рукі не даходзяць. Рэкамендую!