Абноўлена: 12.04.2018
  • Дроздава, зав. Крынічны, 8 (2км ад МКАД)

  +375 (44) 476-41-33

  +375 (33) 616-34-07

Час працы:
да 24 (па папярэдняму запісу)
Год заснавання: 2010

Сапраўдная лазня - гэта лекі ад шматлікіх недамаганняў і гэта ўжо даўно даказана. Лазня "Крынічка" знаходзіцца побач з гандлёва-забаўляльным цэнтрам "Экспабел" у вёсцы "Драздова". Запрашаем невялікія кампаніі да 5-7 чалавек папарыцца ў лазні на дровах. Маюцца пастаянна цёплы басэйн, дзе камфортна будуць сябе адчуваць не толькі дарослыя, але і дзеці. На тэрыторыі базы адпачынку ёсьць альтанка, мангал. Лазня "Крынічка" - гэта месца, дзе без праблемаў можа сустрэцца пасьля працы з сябрамі, адпачываць нядзельным вечарам з сям'ёй. Мы працуем для вас штодзень да 24:00. Тэлефануйце і прыязджайце адпачываць. Толькі ў нас вы адчуеце ўсю прыгажосць сапраўднага пара!

У лазні для вас:

  • Мікрахвалёўка, чайнік, халадзільнік, посуд
  • прастыні
  • мангал, барбекю
  • спадарожнікавае ТБ
  • пакой адпачынку, летняя тэраса
  • альтанка, дзіцячая пляцоўка.

Дадаткова:

  • харчаванне
  • дубовыя венікі
  • ручнікі
  • тапачкі.
 


Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Юрась Адамовіч
10.01.2018
Вырашылі перад Калядамі схадзіць у лазьню зь сябрамі. Пры выбары лазьні арыентаваліся на загараднюю, дзе можна выйсьці пасьля парылкі на двор, каб узбадзёрыцца. Выбіралі зручную для сябе лакацыю: выезд з гораду праз Лагойскі тракт. Абтэлефаноўвалі розныя варыянты і спыніліся на лазьні "Крынічка" у в. Драздова, не далёка ад Менску. Пры кантакце з гаспадаром на беларускай мове, ён цалкам падтрымлівае размову на добрай беларускай мове. Сама лазьня мае фармат хатняй, зручная парылка на 5 чалавек, вялікі цёплы басэйн, дзе можна знаходзіцца доўгі час. Трохі не хапае плошчы зоны паседзелак-адпачынку, але гэта толькі зімой, бо ўлетку маецца на дварэ альтанка, мангал, гамак. Гаспадар частуе медавушкай, уласнай вытворчасьці, зробленай на журавінах і мёдзе. Засталіся цалкам прыемныя ўражаньні ад лазьні. Калі яшчэ і пойдзем - дык толькі туды, да СВАІх! і ўсім раім!