Абноўлена: 27.11.2017

  leader.by

  • Менск, Вул. Я. Маўра 41, пак. 512

  +375 17 2217217

Час працы:
9.00-17.00
Год заснавання: 2001

Прафесійны ўдзельнік рынку каштоўных папер, ЗАТ «Лiдарiнвест» з'яўляецца адным з найбольш актыўных удзельнікаў фондавай секцыі ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» і неаднаразова займала верхнія радкі аперацыйных рэйтынгаў біржы. Намі ажыццёўлены шэраг паспяховых праектаў у інтарэсах стратэгічных інвестараў.

Дэпазітарый ЗАТ «Лiдарiнвест» арыентаваны на аказанне паслуг эмітэнтам каштоўных папер з індывідуальным падыходам да кожнага кліента і яго запытаў. Кліенты дэпазітарыя атрымліваюць поўны комплекс паслуг, у тым ліку кансультацыйнае абслугоўванне. Нашай кампаніяй назапашаны вялікі вопыт у арганізацыі выпуску і абслугоўвання звароту аблігацый.

Дня нас характэрны комплексны падыход да вырашэння задач інвестараў на рынку каштоўных папер. У сваёй практыцы мы заўсёды робім стаўку на надзейнасць і зручнасць аперацый для кліента. Аказваючы ўвесь спектр паслуг на фондавым рынку Беларусі, мы імкнемся актыўна ўдзельнічаць у развіцці яго інфраструктуры і магчымасцяў для інвестараў і акцыянераў.

Прадпрыемствам
  • дэпазітарнае абслугоўванне прадпрыемстваў - эмітэнтаў акцый і аблігацый;
  • праграмы аптымізацыі структуры акцыянернага капіталу;
  • праграмы развіцця з выкарыстаннем фондавых інструментаў, у тым ліку арганізацыя выпуску аблігацый і IPO;
  • суправаджэнне пераўтварэння ў акцыянернае таварыства «пад ключ»;
  • кансультацыйнае абслугоўванне па ўсіх пытаннях функцыянавання фондавага рынку.

Сярэдняму бізнесу
  • адкрыццё і вядзенне рахункаў "дэпо";
  • пашырэнне бізнесу пасродкам зліцця і паглынання (M & A);
  • праграмы прыцягнення ў бізнес партфельных і стратэгічных інвестараў;
  • кансультацыйнае абслугоўванне па ўсіх пытаннях функцыянавання фондавага рынку.
Фізічным асобам
  • адкрыццё і вядзенне рахункаў "дэпо";
  • паслугі па куплі-продажы каштоўных папераў (акцый і аблігацый);
  • кансультацыйнае абслугоўванне па ўсіх пытаннях функцыянавання фондавага рынку.
Венчурныя інвестыцыі
  • экспертыза бізнес-планаў;
  • праграмы фінансавання для стартапаў;
  • кансультаванне інвестараў у венчурныя праекты і стартапераў;
  • складанне інвестыцыйнага партфеля для інвестараў.

Даведка ад СВАІХ:

Як кажа тамтэйшы дырэктар. шан.сп. Мікола "Я задумаўся: ці можа мая фірма аказваць паслугі па-беларуску? І зразумеў, што зараз я не гатовы атрымаць падобную налепку. Па-першае, мая кампанія не мае ўсіх дакументаў па-беларуску, па-другое, я не ўпэўнены ў тым, што ўсе супрацоўнікі могуць адказваць па-беларуску на належным узроўні. І, нарэшце, ёсць нарматыўныя дакументы, якіх наогул не існуе на беларускай мове…", але вядома, з такім дырэктарам сваім дакладна разам. Калі хто інвестуе ўва акцыі і аблігацыі, вам сюды!
 

Наша аперацыйная зала

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.