Leleka.by - Cэрвіс гатовай сумкі ў радзільню
Прыязна ставіцца да беларускай мовы
Беларускамоўны ўласнік бізнэсу
Часткова па-беларуску
1320

Абноўлена: 08.02.2018

  leleka.by

  leleka.by     lelekaby     sumkavroddom_leleka.by  

  • Менск, Бірузова, 10

  +375295414111

Час працы:
Пн-Вс ад 10:00 да 19:00
Год заснавання: 2018
Празрыстая сумка з ПВХ з усім неабходным у радзільны дом
Click to enlarge
 

Усё ў раддом у адным месцы с дастаўкай па ўсёй Беларусі! 

Раней, каб сабрацца ў радзільны дом і нічога не забыцца, трэба было страціць шмат часу: "перакапаць" не адзін форум ды сайт, каб знайсці слушную інфармацыю наконт актуальнага спісу рэчаў у радзільню, аб'ездзіць процьму крамаў і аптэк у пошуках тых самых пазіцый са спісу, змарнаваць свой час, грошы ды настрой. А ў выніку, ўсё роўна, нешта забыцца пакласці ў сваю "трывожную валізку". Цяпер мы вам прапануем вельмі зручны сэрвіс, з дапамогай якога гэтыя турботы застануцца ў мінулым.

  • Абірай ужо гатовую сумку.
  • Мяняй яе склад паводле свайго меркавання.
  • Альбо збірай сумку з "нуля" за 5 хвілін!
  • Празрыстыя кошты, толькі якасная і сертыфікаваная прадукцыя.

Мы маем на мэце вырасці ў вялікую інтэрнэт-краму касметычнай, гігіенічнай і іншай прадукцыі для ўсёй сям'і, каб у адным месцы Вы мелі магчымасць заказваць усе сродкі дагляду за сабой і блізкімі.

Даведка ад СВАІХ:

Малады, сямейны і вельмі пазітыўны бізнес, адказвае на тэлефанаванні і кансультуе на беларускай мове. Сайт у дадзены момант на рускай мове праз абмежаванасць платформы, на якой ён зроблены, але ў перспектыве наладзяць і бел. версію.
 


Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.