Абноўлена: 01.04.2019

  bookstore.lohvinau.by

  • Менск, пр-т Незалежнасці, 37А

  +375 17 290-63-06

Час працы:
з 10:00 да 22:00, штодня
Год заснавання: 2000

Кнігарня Логвінаў, Менск. Існуе як частка незалежнай альтэрнатыўнай прасторы “Галерэя Ў”.

Даведка ад СВАІХ:

Кнігарня Логвінаў - месца мультыкультурнае і шматмоўнае, але беларуская, там, безумоўна таксама ёсьць і шануецца. У тым жа будынку знаходзіцца Галерэя сучаснага мастацтва Ў і Ў бар.

Спасылкі і інтэрвію:
lohvinau.by: Літаратурны Дом “Логвінаў”
svaboda.org: Логвінава асудзілі на амаль мільярд рублёў
euroradio.fm: Кнігарня “ЛогвінаЎ” сабрала ўсе грошы на выплату штрафу
 

Кнігарня Логвінаў

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Vadim Titov
23.12.2017
Калі я быў студэнтам, любіў у Менску (калі надаралася магчымасць туды трапляць) завітваць у крамы, дзе прадаваліся аўдыякасеты (былі такія часы!) і CD (і іх калісьці куплялі :)) сваіх улюбёных беларускіх гуртоў. У Полацку/Наваполацку іх немагчыма было знайсці. Гэтыя крамы былі для мяне гэткай Мекай, асяродкам беларускасці...
Я даўно ўжо не студэнт. Беларускі рок натхняе праз Сеціва. Але засталася традыцыя, ці дакладней прага завітваць у месцы, дзе можна пачуць мову і набыць сабе падарунак для душы...
Трымаю ў руках кнігу Валянціна Акудовіча "Прачнуцца ранкам у сваёй краіне", якую набыў у кнігарні "Логвінаў". Я яшчэ не прачнуўся цалкам у сваёй краіне. І дагэтуль змушаны шукаць штось беларускае не на поўначы Беларусі, а ў сталіцы. Але няхай - пакуль ёсць файныя месцы - СВАЕ месцы, тое не будзе цяжарам...