Кавярня "Шпаркi Лось"
Абноўлена: 22.05.2019
ShparkiLos
shparkilos
shparkilos
- Магілёў, вул. Першамайская, 22А
+375 29 954-77-54
+375 44 534-22-50
Час працы:
11:00 - 23:00 без выходных
11:00 - 23:00 без выходных
Год заснавання: 2017

Тут можна бясплатна атрымаць налепкі "Пагоня"

Дранік-вежкі, бургеры, завяртоны, піцы, кава або гарбата, абеды і шмат іншага!
%
Даведка ад СВАІХ:
Тут усё добра з абслугоўваннем па-беларуску, адміністрацыя аб тым сочыць і працаўнікоў шукае адпаведных.
Спасылкі і інтэрвію:
svaboda.org: «Чаму адразу дранік?» Літоўка вывучыла беларускую мову і адкрыла ў Магілёве кавярню «Шпаркі лось» (14.09.2017) + перадрук на Будзьме
belsat.eu: «Шпаркі лось» – кавярня, дзе смачна кормяць на беларускай мове (18.09.2017)

Водгукі
Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.
03.10.2019
Паліна Г.
24.05.2018
Pavel Kolas
20.09.2017
Аляксей Манкевіч
03.10.2019
Вельмі харызматычная, недарагая, аформленая з гумарам кавярня ў цэнтры Магілёва. Музыка самая "нашая". Кухар знаецца на драніках, дужа смачныя! Кава, праўда, як бы намякала, што вам тут не Італія, але агульнага ўражання не сапсавала:) Калі я заходзіла, працавалі вельмі гасцінныя ўсмешлівыя дзяўчаты, размаўлялі выключна па-беларуску!
24.05.2018
Завіталі сюды 1-га траўня. Мо таму, што быў святочны дзень, ці мо таму што час быў абедзенны час, але ў рэстарацыі, як мы ўжо селі, быў адзіны вольны столік з 10 агулам. На такую колькасць - 9 занятых столікаў - быў усяго адзін афіцыянт, якому, відавочна, працы было зашмат. Афіцыянта трэба было лавіць, і прабягаючы побач, у наш бок ён стараўся не глядзець, каб лішні раз не паклікалі. Пані за барам яму дапамагала, але даступнасць персаналу гэта не выратоўвала. Усё гэта кампенсавалася беларускай мовай без праблем і смачнай ежай: піца - так - вельмі смачна, дранікі - таксама, смаката! Але ў абслугоўванні былі яшчэ два фэйлы: (1) пан афіц'янт не запытаўся, ці несьці гарбату разам з іншымі напоямі, ці пасьля, і чамусь вырашыў несьці пасьля, калі яна ўжо нікому не патрэбная была (2) калі мы папрасілі запакаваць недаедзеную піцу, афіцыянт прынёс нам пластыкавы пакецік-майку, кшталту як на Камароўцы гародніну пакуюць, і запакоўваць піцу ў пакецік мы мусілі самі. Няўжо нельга было запытацца - а мо мы хацелі кардонную скрынку, ці пенапластавы кантэйнер? Ну, але мо мы сталічныя такія пяшчотныя, мо ў Магілёве так прынята. Агулам, месца правільнае, трэба ісьці яшчэ, хаця б дзеля смачнай піцы!
20.09.2017
Шпаркі Лось - лепшае месца каб пачаць размаўляць па-беларуску, ці сказ пра тое, як я да Лося хадзіў.
Першае што ўжо з самага пачатку робіць уражанне, інтрыгуе, прыемна здзіўляе і проста радуе вока гэта ... як тэатр пачынаецца з вешалкі так Шпаркі Лось пачынаецца з ганку. Усе вывескі і іншая патрэбная інфармацыя выключна па-беларуску.
Інтэр’еры даволі цікавыя. Ўвесь час грала беларуская музыка.
Ежу замаўляў на вынас. Піца і салаты. Кошты адэкватныя. Ўсё атрымалася нават танней чым я разлічваў))
І самае галоўнае: і афіцыянтка, і жанчына на касе са мной размаўлялі на вельмі добрай беларускай мове.
У жанчыны на касе (яе імя Марына) я спытаў, ці магла яна ўявіць, што будзе зарабляць грошы дзякуючы беларускай мове? Адказ быў прадказальны. А зараз гэта ўжо рэчаіснасць!
Пра густы вядома не спрачаюцца, але ўсёж павінен сказаць, што нават мне, чалавеку які алкаголь не ўжыве ад слова "Зусім" уся ежа падалася даволі смачнай!))
І салаты, і піца мне вельмі спадабаліся. Порцыі даволі значныя. Ўсё яшчэ не з'еў. Заўтра будзе чым паснедаць.
Гаспадарам Шпаркага Лася профіту і ўсялякага дабрабату!
P.S. Прывітанне Марыне і дзякуй за прыемную размову!))

Паказана ў
Кавярні і рэстарацыіЗніжкі для СВАІХ
#ПагоняПобач