Абноўлена: 02.04.2018
  • Менск, вул. Харужай, 25

  +375 (44) 544-57-72

Час працы:
Пн-Пт 10-20, Сб-Ндз 10-19
Год заснавання: 2017

Мы ўжо 25 гадоў займаемся вытворчасцю мэблі з цэльнай хвоі. За гэты час назапашаны багаты досвед, што дазваляе нам прапаноўваць пакупнікам якасную, даўгавечную і надзейную мэблю з натуральных матэрыялаў.

Наша мэбля адрозніваецца якасцю, прыгажосцю і стылем, дзякуючы выкарыстанню толькі праверанай і экалагічна чыстай сыравіны, бяспечных матэрыялаў для апрацоўкі пераважна шведскай вытворчасці і надзейнай фурнітуры вядомых вытворцаў. Немалую ролю ў забеспячэнні якасці і доўгавечнасці нашай прадукцыі грае і сучаснае абсталяванне. У кожны выраб мы ўкладаем не толькі тэхналагічныя веды ў галіне дрэваапрацоўкі, але і душу, каб наша прадукцыя цешыла свайго пакупніка!

Прыгожая натуральная мэбля з-пад шчырых беларускіх рук!

Даведка ад СВАІХ:

Тут, паненкі і панове, можна абставіць сваю кватэру ці катэдж якаснай экалагічнай мэбляй - ад пачатку і да канца беларускай. Зробленай у Беларусі, у родных Баранавічах, а не дзесьці там у Ікеі на паўднёвым выездзе з Вільні набытай і пакутліва аформленай у чырвоным калідоры на Каменным Лозе. У краме ўсё па-беларуску, нават цэтлікі. Распавядуць і пакажуць па-бел таксама, вядома ж -  гэта адно з нешматлікіх (пакуль) месцаў на планеце, дзе вам з парога кажуць "Прывітанне!" :-)
Салон прадае прэміум-серыі мэблі Dipriz - побач на Харужай, 25 (гэта вялікі мэблевы комплекс) ёсць крама, дзе прадаюцца і масавыя серыі.. але ў гэтым салоне - уся мэбля з цэльнай хвоі.
 


Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.